 |
Другі сэрвіс-пак для XP. Немагчымае магчыма?
Прайшло ўжо больш за месяц пасьля выхаду фінальнай вэрсіі другога
сэрвіс-паку для XP, а сеткавая грамадзкасьць усё маўчыць, і толькі
невялічкія артыкулы сям-там зьяўляюцца, паведамляючы аб тым, што
рэліз усё-ткі адбыўся. Памятаецца, што першы глябальны пакет
абнаўленьняў выклікаў шырокі рэзананс сваім стоп-лістом, пра які
гаварылі ўсе і шмат. А зараз цішыня... Не дачакаўшыся якіх-небудзь
талковых камэнтароў па гэтай тэме, вырашыў паставіць сам.
Ходзяць чуткі, быццам бы сэрвіс-пак ставіцца каля 30 хвілінаў.
Бессаромная лухта! У мяне працэс усталяваньня заняў 52 хвіліны,
ня ўлічваючы тое, што пасьля першай перазагрузкі віндавз доўга думаў,
грузіцца яму ці не.
Ну хрэнлі, загрузіліся. Вылезла акно PGP: «Cannot establish
connection with the PGP SDK service.» Навошта яму SDK service
— паняцьця ня маю, але ня вельмі ўражвала. Тут жа выскачыў
мэсідж-бокс StyleXP, паведаміўшы, што на маім білдзе вінды ён
працаваць адмаўляецца. Ну, добра, пасьля будзем разьбірацца.
Абвешаны локшынай пра абарону ад перапаўненьня стэку ў РПЦ і іншых
сэрвісах, а таксама пра другую вэрсію файрволу, вырашыў згойсаць у нэт.
Пошту чэкнуць. ;) Опачкі, а тэчка Network Connections пустая... Казлы!
Нават візарда для стварэньня новага злучэньня не пакінулі.
Пайшоў у панэль кіраваньня. Тут заўважаю, што Language Bar сядзіць
акурат каля кнопкі Start і кнопцы панэлі кіраваньня месца на таскбары
саступаць зусім не зьбіраецца. Цягаў статусбар з таскбарам і Language Bar
за стрэлкі ўзад і уперад, але прымусіць кнопкі запушчаных праграмаў
зьявіцца зьлева ад Пуску не атрымалася.
Пайшоў калупаць налады сеткі. А аплет кажа, што маўляў, сэрвіс, які
адказвае за ўсю гэту бадзягу не запушчаны. Ціпа запусьці, а пасьля мы
з табой паразмаўляем. Запусьціў аплет кіраваньня сэрвісамі. На першай
закладцы быў толькі сіні паўкруг. Відаць, сэрвіс кіраваньня сэрвісамі
таксама не запушчаны. У мэтах бясьпекі. На другой закладны ўсё-ткі
пашчасьлівілася адшукаць сьпіс сэрвісаў, большая частка якіх знаходзілася
ў стане Stopped. Знайшоў патрэбны і націснуў на ўласьцівасьці, каб
запусьціць адтуль. But nothing happened. Націснуў яшчэ раз. З тым жа
вынікам. Гы. Мільганула думка, што можна ж запусьціць і праз кантэкстнае
мэню. Сказалі, што гэты сэрвіс залежыць ад іншых, якія таксама stopped, і
запускаць гэты адмовіліся. Фішка была ў тым, што паглядзець, ад якіх
сэрвісаў залежыць канкрэтны сэрвіс можна ва ўласьцівасьцях. Якіх няма.
Весела.
Пачаў паціху ўсьведамляць, што доўгі прамежак часу ад уводу пароля да
зьяўленьня іконак на працоўным стале — не зусім выпадковасьць.
Дакладней, зусім не выпадковасьць.
Яшчэ адна цікавая фішка. Кнопка Win на клявіятуры, прызначаная для
адкрыцьця галоўнага мэню, працаваць упарта не хацела. Тое самае было
з камбінацыяй Ctrl+Esс, мэню не зьяўлялася. Канчатковую кропку паставіў
пэйнтбраш, які, захоўваючы цікавыя скрыншоцікі, казаў, што «unable to
register document». Аднак, усё захоўвалася і нават праглядалася.
Яшчэ адна цікавая акалічнасьць, якая выявілася пазьней: іксплорэр тэчкі
больш не выразае і не капіюе. То бок, скапіяваць праз копі-пэйст ці
кат-пэйст што-небудзь з выкарыстаньнем дэфолтнай абалонкі ў мяне не
атрымалася. Не працаваў нават drag'n'drop. Я фігею, дарагая рэдакцыя.
Пакуль што болей пытаньняў, чым адказаў.
Прыкінуўшы, што такое шчасьце мне ня трэба, успомніў добрым словам
дзядзю Білі і палез у Remove Programs зносіць 300Мб бясконцай радасьці.
Радасьць спачатку нешта там estimate, але пасьля сказала, што the
system cannot find the file specified і выдаляцца не захацела. Магчыма
таму, што, як яна чэсна мяне папярэдзіла, «you might remove
security updates that help protect your computer». Ну проста
супэр — не ўсталяваць, ня зьнесьці.
Пайшоў спаць, думаючы пра тое, што ўзнавіць усё за 10 хвілінаў не
атрымаецца, і спадзеючыся на мудрую раніцу.
Раніцай, аднак, лепей ня стала — усё тыя ж спыненыя сэрвісы
і адсутнасьць вокнаў на таскбары. Таму было прынятае адназначнае
рашэньне: «Рэзаць к чортавай мацеры».
Загрузіўся ў рэзэрвовую сыстэму, каб узнавіць усё з бэкапу.
Адфарматаваў сыстэмны дыск і распакаваў туды ягоную ўчорашнюю
копію. На ўсё пайшло каля дваццаці хвілінаў. Рар з опцыяй
капіяваньня правоў NTFS — мэга-рулез. Шчасьлівы перазагрузіўся
і пайшоў правяраць пошту.
Адмоўных водгукаў пра сэрвіс-пак стала на адзін болей.
Бэта-тэставаньне працягласьцю ў паўгоду не дало плёну, і ў
разьдзел даўнлоад мікрасофтаўскага сайту зноў патрапіў сыры прадукт.
Кажуць, што IBM прыкладна па такіх самых прычынах рыхтуе ўласную
мадыфікаваную вэрсію абнаўленьня, стабільную і бязглючную. Што ж,
будзем чакаць.
15.09.2004
Камэнтары
Глядзець усе камэнтары ў Coredump Усяго камэнтароў: 17
4565
26.09.2004 22:56:17 |
sldks;d |
zedlik
27.09.2004 12:34:42 |
Слоўны пачачуй, дружа? ;) |
той самы Авярдоз
17.10.2004 17:37:24 |
Лухта - ХР - Лухта. хай жыве Мэрлін і WIN ME!!! |
DeSaRio
17.10.2004 17:37:51 |
SP2 XP eng - Моя система не нарадуется этим продуктом (ничего из упомянутого в обзоре не выкидывает и установка и стайл и вхо в систему), однако единственное что с етями у нее действительно проблеммы: при установке сетевого моста, последний отказывается работать напрочь, однако по этому поводу на Windows Update уже имеется заплатка. Все остальное - просто супер, я думаю, zedlik, Вам просто попалась неудачно сломанная версия.
По-прежнему с уважением, DeSaRio |
zedlik
31.03.2005 11:53:12 |
Магчыма, але сэрвіс-пак, які ставіў я, я грузіў з афіцыйнага сайту Майкрасофт. Даволі арыґінальна выкладаць для публічнага даўнлоада на афіцыйным сайце «няўдала зламаную вэрсію». ;)
Так, я цалкам разумею, што кропка погляду, зь якой напісаны артыкул, даволі крытычная. І я разумею, што немагчыма паўгоду тэставаць прадукт і месяц трымаць на сайце крывую вэрсію. Але тым ня менш, я яго загрузіў, усталяваў і паспрабаваў. А пасьля напісаў пра вынікі. І ў асобна ўзятай маёй сыстэме ўсё так і было. На абсалютную аб'ектыўнасьць я не прэтэндую. |
Frog
23.05.2005 13:07:27 |
Да в принципе такое возможно, только на грязной системе которая уже некоторое время эксплуатировалась и заставлена программами или еще чем, у меня также было на одной старой системе, тачка работает просто мертво, зато на другом винте на чистой системе все ок с СП2 и без него. |
zedlik
23.05.2005 18:16:45 |
Так, сыстэме было недзе паўтара году і настаўлена там было шмат чаго. Зараз ёй ужо больш за два, а яна нармальна жыве і без sp2. |
Last
03.04.2006 20:03:27 |
Мне цікава, ці перакладае хто-небудзь на беларускую мову Windows XP sp2? Можа, ёсьць прапановы, як гэта лепш ды лягчэй зрабіць? |
zedlik
04.04.2006 04:12:15 |
Я пра пераклады нічога ня ведаю, а як зрабіць — спосаб адзіны — марудны і тупы — рэдактар рэсурсаў і наперад. Раней былі праекты па перакладзе Windows, усе загнуліся, бо цяжка гэта і доўга. |
Gemuz
22.07.2006 12:51:25 |
У меня имеется лицензионный пак2 и он не ставиться так долго. Если у вас отстойная машина, то это ваши проблемы. За 10 минут и то это слишком + с диска. При установке все сохраняется и лишь только спрашивают про защиту и антивирус. Никаких глюков нет, просто отжалейте денег и приобретайте у офий. преставителей на сфевозможных форумах и собраниях. Я не фан русского и бел-ого, лучше же использывать продуманный интерфейс на родном, для проги, языке. И вообще: Linux - самая крутая, даже учитывая и необходимости все скачивать для нормальной работы, но это окупиться через месяц.
Вы еще не встречали релиз SP3? Очень советую и не говорите, что все ерунда. Если руки кривы, то ничего не поможет. Совет все: Читайте книгу - "Винда для чайников". Для лучшей работы надо оптимизировать в ручнею и не кидать кучу визуалок, а действывать по принципу: Скромность - лучшее качество.
Оптимальная конфигурация: Проц: < 2.0 (Атлон64 или FX на s939), Оператива: <1 Гиг, Видео: Чип с частотой более 500 и памяти 1000. Вот тогда у вас все летать будет, а про Celeron и Duron, Samtron pзабудьте.
Деньги же не главное!!!!! Вот автору сайта: Ты не забывай, что все нужно проверять. Проверь на бажность и защиту своего сайта. Или ты хочешь оказаться в видео на диске жрнала Xaker. Это совет. Удачи в разработках. |
zedlik
27.07.2006 05:42:17 |
Gemuz, ня пар лухты! Калі ты ня бачыў глюкаў, гэта ня значыць, што іх у прынцыпе не існуе. І я ня ведаю, хто цябе так разьвёў на грошы за сэрвіс пак, калі ён цалкам афіцыйны і цалам бясплатны даступны на сайце Макрасофт, адкуль я яго і загрузіў. Ангельскі сэрвіспак для ангельскай вінды. І было ўсё тое, што напісана. А калі ты ня верыш — твая справа. Хаця было заўважана, што траблы ўзьнікаюць са старымі сыстэмамі, якія працуюць ужо дастаткова доўга. Са сьвежаўсталяванымі праблемы практычна адсутнічаюць.
І які SP3, калі ён выйдзе толькі праз год, а зараз сустракаюцца толькі невядома кім сабраныя разам багфіксы і сёмы Эксплорэр у адным пакунку? Спадар, вы пярэчыце самі сабе!
А відэакартка з частатой у 500 мэгагэрцаў і гігабайтам памяці — гэта сапраўды неад'емная частва аптымальнай канфігурацыі. І ў відэа на дыску я тасама хачу апынуцца. Толькі калі раптам чаго — паведамі калі ласка, зь якім нумарам дыск шукаць, каб не прапусьціць. |
Gemuz
31.07.2006 04:54:13 |
Если вам не нужны глюки, то просто используйте лицензионные, а если нет, то вы не застрахованны вообще не от чего. Есть люди с прямыми руками, но есть и с кривыми. не всем везет. Я писал про пак2, который мне достался совершенно бесплатно от офиц. представителя фирмы Била, что не похоже на их. И хотел сказать, что любая система работает на linux куда бастреее, чем windows. Есть только одно но, линуха немного сложнее после винды. А вы, сударь, zedlik, ввели бы новые сервисы. Пора развиваться. |
telet
31.08.2006 04:43:07 |
Хе...было вельмі цікава пачытаць вашыя разважаньні (артыкул Зэдліка й каментары наведвальнікаў) пра СП2... Маё асабістае меркаваньне - зрабілі новы сэрвіс-пак - шмат чаго выправілі, але і напсавалі шмат...і так будзе працягвацца заўсёды... |
Дзед
31.08.2006 22:29:38 |
Мне SP2 прыйшоў ад "Дзядьзькі Біллі" без грошаў...Там на MicroSoft ёсьць старонка - можна замовіць, праз колькі тыдняў у паштовую скрыню прыходзіць паведомлення - і на пошту атрымліваць ! ;) Усталявалася усё без аніякіх глюкаў, працавала і працуе добра...Толькі калі у вас Руская версыя windows- трэба замовіць Рускі SP2, калі Англіцкая- Англіцкі... |
SINTEZ
22.02.2008 13:35:43 |
Шмат часу прайшло з выхаду sp2... І ў рэшце рэшт Microsoft вырашыла выпусціць sp3 (зараз існуе толькі версія для англамоўнай Windows XP(~350 Mb)). Убудавай у агульны дыстрыбутыў. Працуе як трэба без глюкаў |
zedlik
28.02.2008 00:33:49 |
SINTEZ, дзякуй за параду. Насамрэч, артыкул ужо крыху састарэў. Але з таго часу выявілася агульная тэндэнцыя: калі ставіць SP2 на сьвежую Windows, то ўсё працуе выдатна (сам спрабаваў), калі гэтае абнаўленьне ставіць на сыстэму якая выкарыстоўвалася ўжо пару гадоў (з SP1 ці без), то пачынаюцца вось такія дзіўныя цуды.
Як будзе весьці сябе трэці сэрвіспак, зараз сказаць цяжка, але я пакуль пачакаю, а там бачна будзе. |
Budyst
23.09.2012 14:02:40 |
Zedlik, dziakuj Tabie! |
|
|
|
|
 |
|