драўляны зэдлік   С.Б.Е.Ў.К.: чытай, што пішуць
 


coredump
 
Агульныя пытаньні па праграме VMS
Саша

19.05.2010
23:34:11
Уважаемый Зедлик! Появилась проблема с прокси сервером. Через сайт этого сервера я захожу на страницу МТС, там выбираю веб-смс и отправляю без проблем смс через интернет (картинки для ввода цифр отображаются корректно и легкочитаемо).

В настройках программы решил тоже изменить и сделать отправку через прокси ТИП HTTP ПОРТ 80 и указал адрес прокси - в результате выдало ошибку:
"Невозможно соединиться с сервером или прокси. Ошибка сокета 11004"
В чем возможна проблема? Через браузер я возможно не знаю настроек прокси, просто запустил и работает. Где узнать какой протокол (HTTP и тд) и порт использовать?
Авторизация не нужна я так понял, потому что через браузер я не авторизовывался.
zedlik

20.05.2010
00:07:22
Саша, хутчэй за ўсё сапраўды стаяць няправільныя дадзеныя для проксі. Зьвесткі проксі можна знайсьці ў канфігурацыі сеткі ў наладах браўзэра. Напрыклад, для IE гэта Tools › Internet Options › Connections › Lan Settings. Для іншых браўзэраў будзе падобная сытуацыя. Там будуць прапісаныя адрас і порт. Трэба выкарыстоўваць іх, а тып проксі — HTTP.

Ёсьць варыянт, што адрасу ня будзе, а будзе радок з скрыптом аўтаматычнай канфігурацыі. Тады ўжо ўсё зусім не відавочна і я нават ня ведаю, як звычайнымі сродкамі можна будзе даведацца адрас.

Ёсьць пэўная імавернасьць, што браўзэр выкарыстоўвае NTLM-аўтэнтыфікацыю і падстаўляе лагін-пароль аўтаматычна. У такім выпадку можна паспрабаваць увесьці свой лагін і пароль ад windows. Але памылка 11004 азначае, што справа не ў паролі, а проста не атрымалася злучыцца.

Яшчэ прасьцейшы спосаб: можна падыйсьці да сыстэмнага адміністратара і запытацца ў яго адрас проксі-сэрвэра і пароль :) Тып хутчэй за ўсё будзе HTTP, ня думаю, што нейкі іншы.

Але гэта проста пэўныя думкі, як можна зрабіць, але сказаць, каб дакладна запрацавала, у мяне наўрад ці атрымаецца, бо гэта вельмі залежыць ад канфігурацыі самой сеткі, якая можа быць вельмі рознай. Буду рады, калі ўсё атрымаецца.
astap66

04.06.2010
21:46:02
Уже который день не могу отправить сообщение на Велком. Пишет что лимит уже выбран. Хотя ни одного сообщения не посылал. В чём могут быть проблемы?
Заранее благодарен.
zedlik

09.06.2010
02:37:23
astap66, такое магчыма, калі вы выкарыстоўваеце ваш ip-адрас супольна зь іншымі карыстальнікамі і гэтыя карыстальнікі ўжо пасьпелі адправіць вялікую колькасьць паведамленьняў. У выпадку супольнага ip-адрасу вэлком вас бачыць як аднаго і таго ж чалавека, таму вы і атрымліваеце паведамленьне пра перавышэньне.

Гэтая праблема таксама апісаная на сайце апэратара ў апісаньні паслугі адпраўкі sms.
Zmicier

11.08.2010
09:29:41
Access denied. Socket error 10013. Гэта як разумець? :)
pivashi

11.08.2010
16:33:59
Здравствуйте. Очень хорошую программку создали, использую уже очень давно. Не планируете ли разработать версию для Androidа или iOS ?
paval

13.08.2010
14:24:36
Дзякуй за прогу! але есць праблема. На МТС паведамленне адпраўляецца надта доўга, хвілін пяць. Гэта толькі ў мяне так, ці ва ўсіх таксама? Што рабіць?
zedlik

24.08.2010
01:28:50
Zmicier, я паглядзеў код памылкі, звычайна яна азначае, што злучэньне заблякаванае фаерворам, антывірусам альбо падобным чынам. Паспрабуйце праверыць сыстэмныя налады доступу да інтэрнэту.

pivashi, дзякуй за прапанову, але гэта пакуль нерэальна, бо хуткае партаваньне на іншыя плятформы зрабіць немагчыма, а доўгае зойме надта шмат часу.

paval, мусіць быць хутчэй, паўхвіліны можа. Калі ёсьць магчымасьць, апішыце, калі ласка сытуацыю больш падрабязна, бо пакуль я не зусім разумею, у чым можа быць праблема. Магчымы варыянт, што калі ўсе гэтыя 5 хвілін працэсар цалкам загружаны, то хутчэй за ўсё вы проста запускаеце VMS на марудным кампутары. Хутчэй у такім выпадку ня будзе, бо для дэкадаваньня выявы патрэбныя вылічальныя рэсурсы.
paval

03.09.2010
20:53:49
Юзаю прогу пад Лінуксам праз Вайн. Калі спрабую адправіць СМС на МТС, хвілін пяць (ну ці тры) вісіць "Аналізаваньне атрыманага малюнку". Толькі потым з'яўляецца выява з лічбамі. З Велкомам такіх праблем няма, усе хутка праходзіць.
zedlik

25.11.2010
03:30:18
paval, для МТС яно спрабуе распазнаць код і робіць некалькі спробаў. Калі ўсе няўдалыя, толькі тады паказвае код. Колькасьць спробаў дэкадаваньня коду вызначаецца ў наладах (сэкцыя «МТС»), можна паставіць большую колькасьць, можна адключыць увогуле, тады выява будзе выдавацца адразу.

Для вэлкома дэкадаваньне не рэалізаванае, таму выява і паказваецца адразу.

Толькі дзіўна, што тры хвіліны вісіць (калі насамрэч тры). Звычайна мусіць быць меней. Магчыма, нейкім чынам праграмна абмяжоўваецца выкарыстаньне рэсурсаў працэсара, бо там чыстая вылічальная праца.
Dim

21.06.2011
15:24:44
Zedlik, спасибо за твой труд:)
Мог бы ты привести пример post запроса для мтс или указать где про это можно найти информцию.. хочу сделать себе оповещение смс на некоторые события
zedlik

22.06.2011
03:05:52
Dim, можна запусьціць VMS пад любым аналізатарам HTTP-трафіка (напрыклад, Wireshark або HTTPSniffer) і паглядзець, што менавіта нам адсылаецца. Таксама можна паглядзець зыходны код HTML-старонкі адпраўкі МТС, там у форме будуць усе парамэтры, якія сэрвэр чакае атрымаць. Я выкарыстоўваю наступны запыт:

POST /cgi-bin/cgi.exe?function=sms_send HTTP/1.1
Content-type: application/x-www-form-urlencoded
Host: freesms.mts.by
Referer: http://freesms.mts.by/cgi-bin/cgi....
Connection: Close
User-Agent: Mozilla/4.0
Content-Length: Param1

MMObjectType=0&isFree=1&MMObjectID=&
antispamText=Param2&textTableRecordId=Param3&
To=37529Param4&Msg=Param5&count=Param6&
ForcedTranslit=&Hour=Param7&Min=Param8&
Day=Param9&Mon=Param10&Year=Param11

дзе Param1 — даўжыня POST-запыта,
Param2 — код з выявы,
Param3 — ідэнтыфікатар выявы,
Param4 — нумар тэлефона,
Param5 — само паведамленьне (у фармаце, прызначаным для перадачы праз POST — «+» замест прагалаў і г. д.),
Param6 — даўжыня паведамленьня,
Param7, Param8, Param9, Param10, Param11 — абмежаваньні на дату дастаўкі (напрыклад, 08, 36, 19, 06, 2011 адпаведна).

Але для апраўкі лічбавага коду выяву спачатку трэба загрузіць і распазнаць.

Можна зрабіць прасьцей, і запускаць VMS батнікам, калі адбываецца пэўная падзея. Гэтая функцыя там ёсьць менавіта для такіх мэтаў. Праўда, каб не рассылалі спам, там ёсьць нейкае абмежаваньне на колькасьць паведамленьняў (ня памятаю ўжо дакладна, колькі менавіта), але калі ня болей за 10-20 паведамленьняў у дзень, то праблемаў ня будзе. Глядзі hints.txt, там апісана, як карыстацца адпраўкай з кансолі.
Дзед

27.02.2012
03:25:07
Please, check the Life:) send ...If you have a time for it... Please...
zedlik

03.03.2012
07:52:05
Дзед, дзякуй за паведамленьне, паспрабую выправіць.
пользаватель vms

06.05.2012
13:24:12
здраствуите уже каторый день немогу отправить смс с vms на номера оператора velcom невыдаёт программа код потвержденьия для отправки смс. Все настроики стоет по умолчаню без изминений.
Буду презнателен за помощь. Прозьба ответить мне на русском языке.
zedlik

06.05.2012
16:41:37
пользаватель vms, ждите обновления.
Не отправляет на Velcom

05.02.2017
11:24:48
Очень клевая программулька, но не отправляет на Velcom, пишет "Немагчыма атрымаць месцазнаходжаньне малюнку, сэрвер не вярнуу чаканных дадзеных. Працяг немагчымы.
Дадаць паведамленьне
Пазыўны:
Мэйл ці урл:
Пакінь гэта поле пустым*:
Тэкст*:
 
 
Дазволеныя тэгі: <b>, <blockquote>, <i>, <strike>, <quote>, <u>
Спасылкі выхопліваюцца аўтаматычна.
Coredump 1.1
Былі зробленыя 6 SQL-запытаў

 
 
 

навіны сайту
14.03.2015
VMS 2.9.2: адпраўка на velcom і life, падтрымка перанесеных нумароў
07.05.2012
VMS 2.9.1: выпраўленая адпраўка на velcom і life
27.04.2010
VMS 2.9: дададзены life і выпраўлены velcom
02.03.2009
Падтрымка Windows Vista для Belarusian (Latin) (Custom) Keyboard Layout
усе навіны
 
стужкі навінаў
RSS
Atom
 
не па тэме
zedlik. Пэрсанальны блог