драўляны зэдлік   С.Б.Е.Ў.К.: чытай, што пішуць
 


coredump
 
Раскладка клявіятуры беларускай мовы Belarusian Typo
vojur

20.03.2008
13:29:34
Дзякуй вялізны, Zedlik!!!
zedlik

21.03.2008
15:35:01
vojur, калі ласка :)
Sp.Shut

24.03.2008
17:47:22
Велізарны дзякуй за такую цудоўную штуку!
Маю некалькі прапаноў. Памяняць кароткі і доўгі працяжнікі месцамі, бо ў беларускай тыпаграфіцы доўгія працяжнікі зусім не існуюць, таму лепей іх ставіць двума клавішамі, а не трыма. Яшчэ хацелася б мець у хуткім доступе мяккі перанос і непарыўны прабел, гэта магчыма?
zedlik

04.04.2008
18:21:08
Sp.Shut, зараз ідзе абмеркаваньне, таму магчыма, што зьявіцца абноўленая дапрацаваная вэрсія.

Непарыўны прагал дадаць будзе не праблема (хутчэй за ўсё будзе AltGr + прагал), а вось наконт мяккага пераносу я ня ведаю: што гэта за сымбаль і які ў яго код?

Таксама наконт працяжнікаў, ці можна прывесьці крыніцы ці якія-небудзь сьведчаньні пра адсутнасьць доўгага працяжніка, бо ў мяне супрацьлеглыя зьвесткі...
RWD

28.04.2008
15:21:42
Усё клёва, толькі вось замест ” (shift+altgr+ю), мусіць быць “.
RWD

28.04.2008
16:04:27
І шматкроп’я … канечне, хацелася б.
zedlik

28.04.2008
19:19:04
RWD, дзякуй! З двукосьсем сапраўды, гэта я недаглядзеў, папраўлю. Шматкроп’е і шмат іншых фішак будуць у наступнай вэрсіі, якая, думаю, ужо неўзабаве зьявіцца.
RWD

29.04.2008
11:46:43
Цудоўна! Дзякуй! :)
shtlolik

17.05.2008
17:58:56
А можа дадаць сюды яшчэ і беларускія лацінкавыя сымбалі? Для тых, хто не карыстаецца рэгулярная лацінкай, але ўставіць раз пораз гэтыя сымбалі трэба.

Але і за ўжо зробленае - дзякую!
zedlik

19.05.2008
12:30:22
shtlolik, гэта добрая рэч, але ў сувязі з хуткім абнаўленьнем гэтай раскладкі на ёй проста ня будзе вольных клявішаў для ўсіх літараў лацінкі так, каб было зручна і не ўзьнікала блытаніны.

Я думаю, што найлепшым выйсьцем будзе ўсталяваньне раскладкі лацінкі http://www.zedlik.com/pragramy/kbd... замест ангельскай расклдакі (ставіцца гэтая, а ангельская выдаляецца), бо ангельская раскладка ёсьць практычна ва ўсіх, а гэтая лацінкавая цалкам ёй адпавядае. Тады ў сыстэме будзе ўсяго 2 раскладкі і таму пераключацца піміж імі будзе зручна.
Blackened—SS

21.03.2009
13:40:18
Вітаньні! ...А кажаш, што ў гульні не гуляесься... Дзякую за стрэлкі, варйата... ;-)
skepsys

08.04.2009
01:19:21
і усё сам, усё сам. малаток ;)
brainiac edition lite атрымаўся ;)

дзякуй за вісту. дужа актуальна.
zedlik

08.05.2009
02:59:38
skepsys, дзякуй :)
гость

30.04.2010
00:10:44
Не работает AltGr + б (левая кавычка). :(
zedlik

30.04.2010
00:16:29
Ці можна падрабязьней? А правая — AltGr + ю — працуе? Ці працуе праз Ctrl + Alt + б? Ці ўсё добра зь іншымі спалучэньнямі? Ну і якая апэрацыйная сыстэма?

Шчыра кажучы, ніколі такога не сустракаў, і гэта першае паведамленьне пра гэта. Таму так шмат пытаньняў, бо ўзнавіць апісаную праблему не магу.
гость

01.05.2010
12:49:14
Всё остальное (в том числе AltGr + ю) работает. Через Ctrl + Alt + б также не работает. ОС — Windows Vista Home Basic.
zedlik

02.05.2010
15:29:57
Паспрабаваў на іншай вэрсіі Windows Vista, але там усё добра. Паспрабую знайсьці Home Basic і пратэставаць на ёй, але мне здаецца, што такім чынам хутчэй за ўсё не атрымаецца нічога выявіць, бо з пункту гледжаньня раскладкі камбінацыя AltGr + б нічым не адрозьніваецца ад любой іншай. Пакуль я схіляюся да таго, што праблема можа быць альбо ва ўсталяваных праграмах (магчыма, гэта глябальная гарачая клявіша, напрыклад), альбо ў самой клявіятуры. Але, на жаль, пакуль не магу дакладна сказаць, у чым справа. У любым выпаду, дзякуй за паведамленьне, буду мець на ўвазе.
McDucker

25.03.2011
16:28:43
Дзякуй! У Вікі будзе больш спрытней працаваць.
настасься

25.04.2011
00:43:38
вау! стваральца--файны чэл!
Źmicier

18.05.2011
20:29:31
Dziakuju za raskładku, vielmi prydatnaja!
Дадаць паведамленьне
Пазыўны:
Мэйл ці урл:
Пакінь гэта поле пустым*:
Тэкст*:
 
 
Дазволеныя тэгі: <b>, <blockquote>, <i>, <strike>, <quote>, <u>
Спасылкі выхопліваюцца аўтаматычна.
Coredump 1.1
Былі зробленыя 6 SQL-запытаў

 
 
 

навіны сайту
14.03.2015
VMS 2.9.2: адпраўка на velcom і life, падтрымка перанесеных нумароў
07.05.2012
VMS 2.9.1: выпраўленая адпраўка на velcom і life
27.04.2010
VMS 2.9: дададзены life і выпраўлены velcom
02.03.2009
Падтрымка Windows Vista для Belarusian (Latin) (Custom) Keyboard Layout
усе навіны
 
стужкі навінаў
RSS
Atom
 
не па тэме
zedlik. Пэрсанальны блог