драўляны зэдлік   С.Б.Е.Ў.К.: чытай, што пішуць
 


coredump
 
Раскладка клявіятуры беларускай мовы Belarusian Typo
Чорны дэмбель

15.02.2012
00:28:37
Заўсёды марыў пра беларускую раскладку з тыпаграфскімі сымбалямі. Шчыра кажучы, ня думаў, што такое існуе і хтосьці будзе гэтым займацца.
Дзякуй, пане Зэдлік!
eratyk

11.05.2012
14:59:51
Раскладка афігенская! Дзяк!

А ці ня можна такую зрабіць пад лінукс?
eratyk

14.05.2012
11:24:07
Вырашыў не чакаць і зрабіў сам.
http://eratyk.livejournal.com/23657.ht...
Калі хочаце, можна дадаць да запісу.
Filskeit

26.01.2013
10:38:00
Дзякую за такую карысную рэч.

Ёсць адна праблема пры выкарыстанні: калі націскаеш Alt Gr і "-", то ставіцца і працяжнік, і мінус, даводзіцца кожны раз націскаць Backspace. Гэта "баг" ці "фіча"?
zedlik

28.01.2013
07:36:30
Filskeit, шчыра кажучы, першы раз пра такое чую. Мусіць быць адзін працяжнік, або таксама адзін сярэдні працяжнік пры націску AltGr + Shift + "-". У мяне няма нават ніякіх ідэяў, што можа выклікаць гэтую праблему, але дзякуй за паведамленьне — буду мець на ўвазе.

Як кволая здагадка — паспрабуйце, калі будзе магчымасьць, націснуць гэтую камбінацыю на іншым кампутары або можа падключыць іншую (фізычную) клявіятуру. Бо пакуль гэта адзінае, што прыйшло мне ў галаву.
Filskeit

28.01.2013
12:30:39
Дзякую, я паспрабую.

Магчыма, я сам вінаваты — доўга палец затрымліваю на "-". Гэта, мабыць, недзе на камп’ютары рэгулюецца?
zedlik

28.01.2013
15:20:13
Так, даўжыню затрымкі можна рэгуляваць у «Панэль кіраваньня > Клявіятура». Там два пункты: затрымка перад пачаткам паўтору і хуткасьць паўтору, якія можна вызначаць адвольным чынам. Паспрабуйце, можа што-небудзь атрымаецца.

Увогуле, праблема нетыповая, таму калі гэта важна, я б спрабаваў зьмяніць асярозьдзе: іншы кампутар, іншая Windows — і такім чынам выявіць прычыну. На жаль, я не магу паўтарыць праблему ў сябе, таму складана параіць нешта канкрэтнае.
Fork

01.02.2013
01:28:32
У тэкставым рэдактары notepad++ пераключэннне AltGr+ робіць. Але у iншых праграмах дзе AltGr+ азначае што гэта канада(hotkey) адпаведна пераключэнне там не робiць. Я думаю што неабходна ісці шншым шяхам - распрацавать беларускую (славянскую) клявіятуру каб усе нашы сысбалі былі адразу без усялякіх AltGr+ і г.д. Зза гэтай ангельскай недамовы не хапае размаху яе клявіятуры дзеля нармальных чалавечых моваў.
Fork

01.02.2013
01:31:27
прабачце, канада - каманда :)
Seybit

13.02.2013
11:44:26
Ščyra dziakuj!
Міхаіл

03.03.2014
12:24:23
У мяне на ноутбуку няма правага ALt. Што мне рабіць?
Filskeit

12.07.2014
20:48:15
Мы тут з пацанамі «перацерлі»:
http://by-mova.livejournal.com/1217483...

Нам здаецца, што можна было б на клавішы Б і Ю (камбінацыі «Alt Gr + Shift + Б» і «Alt Gr + Shift + Ю») паставіць не такія лапкі: „“, а такія: “”.

Як думаеце?
zedlik

13.07.2014
21:05:29
Міхаіл, у такім выпадку вы можаце карыстацца камбінацыяй левы Alt + Ctrl.
zedlik

13.07.2014
21:40:47
Filskeit, дзякуй за спасылку. Я калісьці прааналізаваў некалькі старых выданьняў — http://zedlik.livejournal.com/80642.ht... — і агульная тэндэнцыя для формы двукосьсяў там дастаткова пасьлядоўная. Такая ж форма выкарыстоўвалася і для друкаваных беларускіх выданьняў у БССР. Са зьяўленьнем кампутараў і двукосьсі пачалі пазычацца з заходніх моваў, але на маю думку гэта хутчэй адбываецца з прычынаў недагляду ці няведаньня правілаў беларускай тыпаграфікі. Таму пакуль не выпрацаваныя новыя пасьлядоўныя правілы для выкарыстаньня іншых формаў двукосьсяў, я ня думаю, што мела б сэнс адмаўляцца ад тых, якія выкарыстоўваліся шмат дзесяцігодзьдзяў.

Зь іншага боку я ведаю, што ў пэўных шрыфтах (напрыклад Verdana, як вышэй) знакі двукосься выглядаюць не зусім удала, бо яны распрацоўваліся для іншых моваў, але найбольш распаўсюджаныя шрыфты (напрыклад, Arial, Times New Roman) гэтах недахопаў пазбаўленыя.
Baliaslaŭ

06.09.2014
14:00:08
Таксама сутыкнуўся з праблемай не-працавання асобных камбінацый — у маім выпадку гэта было AltGr+B (маленькае рускае "и"). Гэта было выклікана тым, што за гэтай камбінацыяй была зарэзэрвірана нейкая каманда майго Jabber-мэсэнджэра. Таму тым, у каго не працуюць некаторыя камбінацыі, прапаную паступова адключаць працуючыя праграмы, пакуль камбінацыя не запрацуе.
Filskeit

14.11.2014
09:25:23
Ёсць рацыяналізатарская прапанова. Можна зрабіць беларускую раскладку на аснове раскладкі Russian Typewriter (бо збіваешся, карыстаючыся адначасова раскладкай Russian Typewriter і “звычайнай” беларускай). Вы скажаце “табе трэба, ты і рабі”, але калі я сам зраблю для сябе, яна будзе ўнікальнай, а калі вы зробіце, то яе возьме з вашага сайта шмат хто, і яна можа стаць своеасаблівым стандартам, “шырокавядомым у вузкіх колах”.
Filskeit

17.12.2014
13:32:13
Яшчэ адна рацыяналізатарская прапанова: знакі, якія ўжываюцца найчасцей («, », „,“, ”, —, –, …), трэба перанесці на левую руку.

Alt Gr націскаецца вялікім пальцам правай рукі. Лагічна было б націскаць сам знак левай рукой, бо паспрабуйце націснуць знак « адной правай рукой і пры гэтым аўтаматычна, не гледзячы на клавіятуру. Гэта ж пальцы паламаць можна.
Filskeit

17.12.2014
13:35:47
Наўздагон: клавіша з « націскаецца сярэднім пальцам правай рукі, а з » — безыменным. З «—» — мезеным пальцам (прынамсі тэарэтычна).
zedlik

31.12.2014
07:48:41
Filskeit, дзякуй вам насамрэч за прапановы, але пакуль, на жаль, у мяне няма ні часу, ні магчымасьцяў займацца гэтым. Таму калі вы лічыце, што пэўныя камбінацыі былі б для вас сапраўды зручнейшымі за цяперашнія, то я б сапраўды параіў проста зьмяніць іх на ўласны густ. Асаблівы дзякуй за «вузкія колы», але каб нешта зьмяніць, мне трэба зноў правесьці шырокае дасьледаваньне і грунтоўны аналіз гэтай тэмы, але ў бліжэйшай будучыні я ня бачу для сябе магчымасьці гэта зрабіць, таму я б пакуль пакінуў усё як ёсьць.

Што тычыцца мяне, то мне насамрэч вельмі зручна карыстацца існымі камбінацыямі, ды і прызвычаіўся я да іх за столькі гадоў. Праўда, спалучэньні пальцаў у мяне, відаць, іншыя. Паспрабую апісаць. Калі пакласьці указальныя пальцы на F і J, то вялікі палец можна проста падгарнуць пад далонь. У такім становішчы вялікім пальцам можна вельмі проста націснуць правы Alt, пры гэтым астатнія пальцы правай рукі могуць без праблем перамяшчацца па ўсёй правай палове клявіятуры. Такім чынам двукосьсі я націскаю ўказальным і сярэднім адпаведна (проста апускаючы вялікі, бо ён заўжды ляжыць над правым Alt), а працяжнік — сярэднім. Пры неабходнасьці, разам з правым Alt націскаю мезенцам правы Shift, пасьля чаго ўказальным ці сярэднім ў мяне практычна заўжды атрымліваецца націснуць патрэбную клявішу (тыя ж двукосьсі). Спадзяюся, што гэта дапаможа зразумець маю ідэю, і разумею, што ўсё можа моцна залежаць ад клявіятуры і даўжыні пальцаў, але мне сапраўды зручна карыстацца і гэтай раскладкай, і Belarusian (Latin) Programmers у іх цяперашнім выглядзе.
Аляксандр

06.09.2015
00:09:51
Дзякуй вялікі!!! Мне вельмі спадабалася!..
Абавязкова дадам спасылку на Вашую клавіятуру ў сац.сеткі, бо аб ёй павінны ведаць ўсе сапраўдныя беларусы!!!
Дадаць паведамленьне
Пазыўны:
Мэйл ці урл:
Пакінь гэта поле пустым*:
Тэкст*:
 
 
Дазволеныя тэгі: <b>, <blockquote>, <i>, <strike>, <quote>, <u>
Спасылкі выхопліваюцца аўтаматычна.
Coredump 1.1
Былі зробленыя 6 SQL-запытаў

 
 
 

навіны сайту
14.03.2015
VMS 2.9.2: адпраўка на velcom і life, падтрымка перанесеных нумароў
07.05.2012
VMS 2.9.1: выпраўленая адпраўка на velcom і life
27.04.2010
VMS 2.9: дададзены life і выпраўлены velcom
02.03.2009
Падтрымка Windows Vista для Belarusian (Latin) (Custom) Keyboard Layout
усе навіны
 
стужкі навінаў
RSS
Atom
 
не па тэме
zedlik. Пэрсанальны блог