draŭlany zedlik   S.B.IE.Ŭ.K.: čytaj, što pišuć
 


coredump
 
Агульныя пытаньні па праграме VMS
zedlik

22.01.2006
21:51:48
Агульныя пытаньні і высьвятленьні па праграме VMS.
СЫФ

08.02.2006
21:25:33
Очень удобная программа, постоянно пользуюсь. Спасибо автору. Хотелось бы только добавить один момент: после отправки отправки сообщения выскакивает окошко о статусе сообщения, можно ли добавить там какой нибудь цветной значок (например - зеленая "птичка" когда отправлено, или красный "крестик" - когда не отправлено). Спасибо. WBR СЫФ :)
zedlik

09.02.2006
03:33:12
СЫФ, так, такая прапанова ўжо была, яна будзе ўлічаная.
w_l

09.02.2006
15:43:45
А цi нельга дадаць русскую мову да iнтэрфейсу праграмы?
Бо ўжо ж вельмi складана перекладаць самому - UPX, WinHEX...
zedlik

09.02.2006
16:32:56
Сапраўдная русская мова вартая таго, каб над ёй і з UPXам, і з WinHEXам пасядзець.

Падрабязьней пра пытаньні лякалізацыі інтэрфэйсу можна пачытаць у архіве гасьцёўні.
Dialog

12.02.2006
12:14:27
А што новага у версii 2,03 ????
Spider

12.02.2006
19:15:57
Мне вельмi спадабалася гэтая софцiна, але ж, нажаль, у Расii не даразумеюць нашай мовы, а мая знаёмая вельмi хацела паспрабаваць мне адпрауляць смс с интэрнета! Мабыць Вы, аутар, маглi бы мне прыслаць на пошту *.dat , як я поняу з русскай мовай ??? У мяне былi папыткi, да русiфiкацыi, але ж я не сумеу адкрыць файл з лацiнкай! :(
В общем, автор, извини, если криво написал на белорусском, просто привык к русскому, но хотел сдлелать приятно твоему глазу ;) а про руссификацию ... не буду ж я нарушать авторские права :) Пожалуйста пришли мне русский или как бы это сделать, потому что действительно, подруга из России совсем не понимаетязыка :(
zedlik

12.02.2006
20:42:24
Dialog, у вэрсіі 2.0.3 дададзеная магчымасьць адпраўляць паведамленьні на нумары Velcom, якія пачынаюцца з «1».

http://www.zedlik.com/pragramy/vms...
zedlik

12.02.2006
22:10:07
Spider, мушу зазначыць, што VMS прызначаная для людзей, якія разумеюць, як рэальна адбываецца адпраўка паведамленьня, таму думаю, што спрабаваць лепей праз сайт апэратара.
А мова захоўваецца ня ў dat'ах, а ўбудаваная ў праграму, таму дадаць яшчэ адну зараз няма ні часу, ні магчымасьці.
Spider

13.02.2006
00:50:12
Но надеюсь, что в последующих (если такие будут) версиях появится возможность выбрать русский интерфейс ;) ?
zedlik

13.02.2006
01:52:04
Гэтае пытаньне пакуль ня вырашанае.
Kerk

05.03.2006
19:14:12
Здарова, Зэдлик! Тут такая маза: когда отправляешь смс из общаг БГУ, которые выходят в нет через sofia.niks.by, то у ВСЕХ отправителей ip получается одинаковый, таким образом не всегда можно отправить смс (не более 10 смс с одного ip в сутки). Я думаю, можно сделать, чтобы VMS отправлял смс не только с белорусских сайтов, но и с российских и с украинских, чтобы снять это ограничение. Удачи!
zedlik

06.03.2006
02:38:16
Я думаю, можно сделать, чтобы VMS отправлял смс не только с белорусских сайтов, но и с российских и с украинских, чтобы снять это ограничение.
Хола, Kerk!
Карацей, я ня ведаю нармальных замежных сайтаў, якія б дазвалялі нармальна без абмежаваньняў дасылаць смс сюды. Магчыма, будзе прапрацоўвацца варыянт з infan.ru, але пакуль гэта толькі варыянт.

А ўвогуле, каб зьняць абмежаваньне на колькасьць адпраўкі магу параіць выкарыстоўваць проксі. Усё працуе!
akrass

07.03.2006
14:36:39
Хочу чтобы слишкрм большие сообщения разбивались на 2-а и более.
zedlik

08.03.2006
00:39:04
Я таксама.
oduvAlo

12.03.2006
23:53:17
Я конечно уважаю ваши взгляды и позиции. Но у меня появилось желание русифицировать данную программу.
Загвостка в компонентах TntWare Delphi Unicode . Может вы мне поможете ? ;)
zedlik

13.03.2006
02:34:47
Чым магу дапамагчы?
DJ Alm

29.03.2006
13:51:36
Цудоуная программа! Цяпеш яшчэ застаеца дадаць падтрымку аператара сувязи "Бест"
Света

29.03.2006
15:29:18
Як актывизавать паслугу прыему SMS-паведамленняу праз вэб-сайт аператарау?
zedlik

29.03.2006
16:16:45
DJ Alm, гэта пакуль немагчыма па залежных ад БеСТа прычынам.

Света, пра гэта напісана ў першым абзацы файла hints.txt, які ідзе ў архіве разам з праграмай.
Максім Родзіч

06.04.2006
22:39:47
Чаму ў мяне ўсе паведамленні адпраўляюцца з транслітэрацыяй? Я ж так разумею, што "галачка" ў наладах ня прста так прысутнічае! Дзякуй за падтрымку. І таксама, як можна падрабязней даведацца пра проксі і г.д.?
zedlik

07.04.2006
02:21:12
Максім Родзіч, галачка ў наладах вызначае, якім чынам паведамленьне адправіцца на сэрвэр: як было ўведзенае ці канвэртаванае. Але справа ў тым, што МТС (я так разумею, што праблема менавіта зь ім, так?) не дазваляе адпаўляць паведамленьні кірыліцай і сам ажыцьцяўляе перакадаваньне кірыліцы ў лаціну па сваіх правілах. То бок адправіць праз інтэрнэт паведамленьне на МТС кірыліцай зараз немагчыма з-за тэхнічных асаблівасьцяў гейта МТС. Хаця на Вэлком можна.

Што тычыцца проксі, то калі коратка, гэта прамежкавы кампутар, які зьяўляецца пасярэднікам паміж сайтам і карыстальнікам. Карацей, калі працуе бяз проксі, то нічога чапаць ня трэба, а падрабязную інфу пра гэту справу можна знайсьці празь любы пошукавік.
Сцяпан

05.05.2006
01:24:38
Чаму можна адпрауляць тольки нескальки саабшчэнняу у дзень?
zedlik

05.05.2006
01:49:35
Сцяпан, гэта абмежаваньне GSM-апэратараў.
akrass

05.05.2006
14:28:09
Программа хорошая. Хотел бы чтобы программа делила большие сообщения на несколько смс автоматически.
SiA

06.05.2006
14:09:06
Программа СУПЕР !!!! Однако VELCOM номер 14* уже не отправляет.Наверное возникла необходимость выпустить новую версию ? :-))
zedlik

06.05.2006
23:07:21
akrass, калі ня ўзьнікне праблемаў, такая магчымасьць хутчэй за ўсё зьявіцца ў наступнай вэрсіі.

SiA, на Вэлком 1* адпраўляе вельмі добра. Магчыма, проста выкарыстоўваецца старая вэрсія або ў абанэнта не актывізаваная паслуга атрыманьня смс з сайту апэратара.
Zoooom

07.05.2006
02:54:08
а можно поддержку ключей командной строки организовать?
очень хочется вызывать из скриптов всяких...
например: vms /op=mts /num=7654321 /text="бла-бла-бла"
или /text=c:\file.txt :)
zedlik

07.05.2006
03:20:19
Zoooom, можаш ўцямна патлумачыць, для чаго патрэбная такая функцыя? Асноўная праблема з тым, што такая фішка можа вельмі актыўна выкарыстоўвацца для рассылкі спаму.
Zoooom

07.05.2006
04:11:01
происходит какое-то событие...например мне почта пришла планировщик что эту почту забирал посылает мне смску:)
мона добавить задержек всяких, пустых циклов чтоб быстро не выполнялось etc
SiA

07.05.2006
11:39:36
Поздравляю,обзор твоего софта был во вчерашней компьютерной газете :-)))
zedlik

07.05.2006
13:49:03
Zoooom, прыкладна ясна. Магчыма, зьявіцца ў наступнай вэрсіі.

SiA, дзякуй ;)
Gemuz

11.05.2006
21:00:52
Вот русский вариант есть? Возможно ли взлянуться на исходники?
zedlik

12.05.2006
04:45:43
Gemuz, зараз няма. Зыходнікі для вэрсіі 2.0 можна знайсьці на старонцы http://www.zedlik.com/pragramy/vms....
Gemuz

14.05.2006
23:05:40
А что еще планируется создать или это единственный продукт? Про вашу программу написали в Компьтерной газете и в Виртуальных радостях. Слава про вас уже перешла начальные рамки...
zedlik

15.05.2006
00:05:04
Пакуль плянуецца толькі наступная вэрсія VMS, але і на яе зараз зусім няма часу.

Слава про вас уже перешла начальные рамки...
Бугага ;)
Олег

18.05.2006
22:09:52
Прывітанне! Такая праблема. Уводжу тэкст паведамлення, нумар тэлефона, клічу "Адправіць". Пры адпраўцы паведамлення такі надпіс:
"Памылка пры адпраўцы паведамлення на SMS-цэнтр". Птушачка варта на пункце
"Упэўніцца, што паведамленне было адпраўлена". Абанент на МТС. Я выкарыстаю firewall, але vms.exe
находзіцца ў спісе давераных прыкладанняў. Калі адключыць firewall
усё роўна таксама самае. Гэта можна як-небудзь
выправіць? Мае паведамленні да яго не даходзяць:'(.
zedlik

19.05.2006
03:57:38
Олег, памылка з адпраўкай на СМС-цэнтар — гэта памылка самога МТС. То бок VMS усё робіць правільна і файрвол таксама налажданы нармальна, толькі сам шлюз МТС як вынік адпраўкі смс паведамляе пра такую памылку. Гэта бывае часам, трэба проста пачакаць, пакуль сытуацыя ня зьменіцца. Бо ў выпадку атрыманьня такой памылкі смс немагчыма адправіць нават з самога сайту апэратара.
GrimWig

23.05.2006
20:35:05
А кали будзе новая версыя?
zedlik

24.05.2006
03:42:45
GrimWig, пакуль невядома.
st170

20.06.2006
03:29:35
Alles gut ! Спасибо за программку ! Вот тока возможно ли сделать количество смс в день безграничным ??
zedlik

20.06.2006
14:05:50
st170, гэта немагчыма, бо гэта абмежаваньні, якія накладаюцца самімі апэратарамі.
DDD

21.06.2006
00:22:59
Дзень добры, хачу у цябе запытацца аб тым, чаму у мяне не працуе гэтая самая адпраука, я не вельми разумею якия можа першапачактковыя настройки трэба ???
zedlik

21.06.2006
05:33:39
DDD, ніякіх першапачатковых наладаў ня трэба, усё мусіць працаваць адразу. Налады патрэбныя, калі твой кампутар аддзелены ад інтэрнэту проксі (налады ў праграме) ці фаерволам (налады фаерволу). Дарэчы, а ў чым выяўляецца, што адпраўка «не працуе»?
DDD

21.06.2006
22:35:41
Увогуле кали знимаеш адзнаку упэуницца аб адпрауцы паведамлення тоя праграмма рапартуе што паведамленне пайшло, але ж само паведамленне нажаль не даходзиць, и спрабавау я ужо не раз але без станоучых выникау, хаця на самым сайце МТС-ы адрыманне паведамленняу з сайта актывизавана ... выкарыстоуваю я сетевы интэрнэт не ужываючы фаерволау и прокси.
zedlik

21.06.2006
23:00:20
Калі гэтай адзнакі няма, то VMS проста адпраўляе запыт на сэрвэр і яе зусім не хвалюе, прынятае паведамленьне сэрвэрам ці не прынятае. То бок нават калі сэрвэр паведаміць пра памылку, ты ўсё роўна атрымаеш адказ, што паведамленьне адпраўленае на сэрвэр. Проста гэты спосаб працуе крышачку хутчэй. Але каб мець пэўныя гарантыі, што паведамленьне было насамрэч прынятае сэрвэрам (не дастаўленае ў тэлефон — гэта зрабіць немагчыма), трэба ставіць птушку «ўпэўніцца» і глядзець, якімі будуць вынікі адпраўкі. А яшчэ лепей яе ніколі не здымаць. З пастаўленай птушкай працуе? Ці калі не працуе, то якое паведамленьне атрымліваеш?
gemuz

01.07.2006
04:36:35
Версия слишком стала стара, МТС ввела проверку с картинки. Тебе теперь надо гемороиться. Время идет и нужно за всем следить, а не спать. Програ то ничего, но слишком проста и ламерная. Прости, но это мнение не юзера. Переходи на С или Java, все это просто. Надеюсь, что ты одумаешься и уберешь функцию, которая не может работать.
SiA

01.07.2006
11:51:45
Паважаны, багфикс затрымливаецца па незалежачым ад Вас абставинам ?
zedlik

04.07.2006
00:22:56
Ага, я ведаю, праспаў усё ў шапку. Я ж разумею, што куды мне там ламэру цягацца за сапраўднымі геніямі праграмэрскай думкі, калі я нават на C не перайшоў. Дзядзенька, я больш ня буду.
zedlik

04.07.2006
00:34:30
SiA, багфікс затрымліваецца па залежных ад мяне абставінах. І ўвогуле, ён не затрымліваецца. Усё ідзе па пляне.
Дзед

04.07.2006
01:32:58
Любiмым аматарам "Русского языка"...Па расейску можна адсылаць паведамленнi ...з сайтау... А так было прыемна такую праграмулiну юзаць па-беларуску...НЕ ПЕРАКЛАДАЙЦЕ VMS на расейскую мову!!!!
zedlik

04.07.2006
02:08:48
Дзед, ага =)
Psychedelic

04.07.2006
14:51:45
zedlik, а на какое число планируется выход новой версии??
F1@$h

04.07.2006
19:56:29
Когда хотя бы приблизительно будет новая версия? А то скоро сам уже писать начну ;) Оповести по RSS плииззз!!!
zedlik

05.07.2006
01:19:33
Новая вэрсія будзе ўжо вельмі хутка.
Anri

05.07.2006
19:14:44
Прога очень здорово выручала меня в Англии, пока МТС не ввела проверку с картинки. Посылал СМС друзьям и родным до 1000 символов! МТС надо ставить в "угол" :-) zedlik я верю в тебя. С уважением, Андрей
zedlik

06.07.2006
02:43:21
Андрэй, здарова! Я думаю, што ўсё атрымаецца, але пакуль што справа за МТС, бо сайт страшэнна зьжджае і нават зь яго паведамленьні адсылаюцца крыва. Як толькі ягоная праца стабілізуецца, сытуацыя выправіцца.
scalp

08.07.2006
05:57:18
Паважаны Zedlik! Дзе можна будзе надыбаць новую версiю праграмы? На перад, дзякуй!!!
zedlik

08.07.2006
22:54:44
scalp, на старонцы http://www.zedlik.com/pragramy/vms....
Artem

10.07.2006
03:23:53
А у меня с сайта freesms.mts.by всё превосходно отправляется!!!

Прямо чудеса какие-то! ;)
zedlik

11.07.2006
11:45:22
Artem, так, ужо адпраўляецца. Праўда, крыва. Пры пэўных памылках адпраўкі зноў выкідвае форму адпраўкі, якая, здаецца, зьяўляецца формай платнай адпраўкі, таму не працуе.
winhex

11.07.2006
18:29:22
zedlik, твая праграма цудоўная, раней заўсёды ёй карыстаўся, як i маi сябры. Але жыццё спорцiла МТС. А большасьць мiх SMS iшлi як раз туды. Калi можна чакаць абнаўлення VMS?
zedlik

12.07.2006
18:03:28
winhex, ужо ёсьць!!!
Пользователь

13.07.2006
03:12:19
http://freesms.mts.by/cgi-bin/cgi.... А на эту ссылку нель зя сделать прогу? Там всё работает как часы.
zedlik

13.07.2006
12:45:12
Пользователь, На гэтую спасылку праграма і зробленая. Ніфіга там зараз не працуе.
antanian

18.07.2006
01:27:23
паставіў апдэйт і зьляцела база з адрэсамі.
zedlik

18.07.2006
01:34:44
Андранік! Ну напісана ж, што трэба замяняць толькі файлы changelog.txt, hints.txt, installation.txt, libeay32.dll, ssleay32.dll, vms.exe, vms_license.txt!!! Час, відаць, рабіць інсталятар...
krayz

19.07.2006
14:13:24
Наш любимый МТС опять вывесил на сайте свои картинки. Вопрос можно ли сделать чтоб в программе в отдельном поле загружалась картинка и было поле для ввода кода
.GSD.Aaz

19.07.2006
18:45:41
krayz прав. Вывод этой картинки в поле программы хоть как-то помог бы нам в ситуации с МТС, всё лучше, чем на сайт переться...
antanian

24.07.2006
02:18:56
Зэдлік, чэсна, я базы старыя пакінуў.
zedlik

27.07.2006
05:03:25
Можна. Так і будзе.
zedlik

27.07.2006
05:09:35
antanian, дык а што тады было? там спачатку мусіць падхоплівацца база ў тэчцы з праграмай, калі ня знойдзеная — пасьля па наладах у рэестры.
AleX`

03.08.2006
19:49:52
Памылка сокета 10060 про адпрауцы смс з чым звязана?
zedlik

04.08.2006
21:29:22
AleX`, гэта азначае, што спроба падлучэньня скончылася няўдала з-за таго, што другі бок не адказаў як належыць падчас адведзенага часу, альбо злучэньне разарванае з-за таго, што злучаны хост ня змог адказаць. Іншымі словамі, глюкі сэрвэра, я думаю.
Hasper

13.09.2006
04:46:33
Софтина в тему!
Есть пожелание.. добавить ей возможность работы из коммандной строки.. понятно что с МТС уже ни как.. а вот с великом могло бы и прокатить.. Думаю не один админ сказал бы спасибо!
Зарание благодарен!
Marfey

13.09.2006
20:50:04
Вопрос: "Почему на номера мтс так часто не отправляються смс? Бывает ниделю не посылал, начмнаешь посылать и пишет, что "лимит на бягучыя сутки вычарпаны..." Это проблемы на самом сайте?"
Заранее спасибо
zedlik

14.09.2006
18:38:19
Hasper, такая тэма абмяркоўвалася, пакуль вядомыя толькі агульныя дэталі, але такая фішка хутчэй за ўсё зьявіцца ў будучыні.
zedlik

14.09.2006
18:41:30
Marfey, так, гэта паведамленьне самога сайту. Зараз дастаткова складана адпраўляюцца паведамленьні з карпаратыўных і дамашніх сетак, а таксама праз адзін шлюз, бо падлік паведамленьняў на сэрвэрах апэратараў ажыцьцяўляецца па зьнешнім ip-адрасе. Каб абыйсьці гэту праблему, трэба або мяняць спосаб падлучэньня да інтэрнэту, або выкарыстоўваць проксі.
Upgrade

30.09.2006
22:39:20
ZEDLIK, уважаемый, возможность отправки из командной строки появится? Програмка стала бы неплохим помошником во многих случаях.
zedlik

02.10.2006
03:40:30
Upgrade, думаю, так. Толькі пазьней і не ў наступнай вэрсіі, бо зараз зусім часу няма.
Zoooom

04.10.2006
02:01:02
ммм... не работает загрузка картинок через прокси(у меня прокся с авторизацией, МТС)
т е все работает до момента когда появятся картинки:(
zedlik

04.10.2006
04:41:09
Zoooom, у 2.6 ёсьць памылка пры адпраўцы на МТС з выкарыстаньнем проксі — адпраўка не працуе. Будзе выпраўлена ў наступнай вэрсіі.
vova-brest

15.10.2006
15:42:15
У мяне ўжо трэці дзень пры атпраўцы певядамленняў на МТС выскоквае наступная памылка:
"Памылка адпраўкі запыту http://freesms.mts.by/cgi-bin/cgi.... Сэрвер вярнуў адказ 2 Паспрабуй пазней.

Пры гэтым з самога сайта адпраўка працуе добра. Няўжо гэта толькі ў мяне такія глюкі?
vova-brest

15.10.2006
15:46:04
Вось на табе! Як толькь гэта сказаў, абразу стала працаваць! Цуд!
Тады прабачце за дрэнныя словы...

Праграма супер!!!
zedlik

15.10.2006
16:04:15
vova-brest, гэта памылкі самога МТС, тобо глюкі на самім сэрвэры. Часам здараюцца, пасьля праходзяць.
HiV

03.12.2006
16:25:06
а будет ли поддержка BEST ?
zedlik

04.12.2006
06:15:39
HiV, для падтрымкі БеСТ неабходны вэб-гейт гэтага апэратара, якога ў публічным доступе пакуль няма. А зьявіцца — то, думаю, праблемаў ня будзе.
winhex

06.12.2006
02:37:46
zedlik, узнiкла вось якая цяжкасць - калi адчыняю VMS 2.6 узнiкае такая памылка - Access violation at address 004FEAB6 in module 'vms.exe'. Write of address 00000008. У вынiку праграма не працуе i сапсуе мне жыццё :(
Калi адчыняю vms 2.5 альбо ранейшую - усё цудоуна запускаецца, акрамя таго, што немагчыма адправiць SMS на MTS :'( У мяне усталявана Win2003. Зэдлiк - памажы!
winhex

06.12.2006
02:58:31
i яшчэ пытанне - калi ж будзе выпраулена памылка з атпраукай на МТС праз проксi? Я карыстаюся iнтэрнэтам толькi праз яго.... i не магу iнакш. Альбо магчыма гэту памылку абысьцi? Напрыклад port maping альбо яшчэ як? Адкажы i на гэта пытанне. Дзякуй
zedlik

06.12.2006
11:29:55
winhex, дзякуй за паведамленьне пра памылку. Як аказалася, яна ўзьнікае толькі падчас запуску і толькі тады, калі адначасова выкарыстоўваюцца трансьлітэрацыя і подпіс. Выпраўлю яе ў наступнай вэрсіі. Каб пазбавіцца яе магу зараз парэкамэндаваць альбо не выкарыстоўваць разам подпіс і трансьлітэрацыю, альбо перад выхадам з праграмы здымаць птушку з «Дадаць подпіс», а пры наступным запуску — зноў ставіць.

На конт проксі. Ужо выпраўленая, проста каб выкласьці чарговую вэрсію, трэба дарабіць яшчэ крышку, а на гэта зусім не стае часу, таму ўсё прасоўваецца вельмі марудна. Але зараз магу прапанаваць варыянт вэрсіі 2.6 з выпраўленай памылкай адпраўкі на МТС з выкарыстаньнем проксі: http://test.zedlik.com/vms261.zip. Усе астатнія файлы трэба ўзяць з дыстрыбутыву 2.6 і проста замяніць у ім файл vms.exe на файл з гэтага архіву.
winhex

06.12.2006
17:32:22
Дзякуй табе Зэдлiк за аператыуны адказ! Сапраўды, як толькi я зьняў птушку "Выкрыстоўваць подпiс" - ўсе атрымалася. У вэрсii 2.6.1 з проксi ўсё так сама цудоўна працуе. Дзякуй табе за добрую справу i асаблiва за выдатную беларускую мову! За гэта цябе вельмi паважаю!
winhex

06.12.2006
17:46:26
Вось яшчэ адна маленькая прапанова - цi можна дабавiць магчымасць хуткага выбару аднаго з прапiсаных проксi? Альбо гэта будзе знаходка для спамераў? Як ты лiчыш?
zedlik

09.12.2006
00:56:25
winhex, ня ведаю наконт сьпiсаў проксi, бо сапраўды праблема ў магчымых злоўжываньнях. Таму няўпэўнены.
HiV

01.01.2007
17:02:37
а почему нельзя на МТС отправлять на русском
zedlik

01.01.2007
18:08:46
HiV, а што мусіць? Наколькі я памятаю, смс кірыліцай на МТС адпраўляліся толькі пэўны час, калі праходзіў рэдызайн сайту.
Serge

07.01.2007
16:31:37
Спасибо за прогу! С МТС у меня всё работает, а вот на WELCOM послать не получается пишит "для данного номера услуга не активизированна"!!!!!!!
zedlik

07.01.2007
17:49:58
Serge, а што, апісаньне і розныя тэкставыя файлікі ў тэчцы праграмы чытаць ужо ня трэба? Асабліва, калі ў першы раз.
Kandratsiuk

19.01.2007
21:55:32
Почему при отправке сообщения на МТС программа выдает ошибку "Iмаверна, у абанэнта паслуга атрымання SMS з сайту не актывiзаваная", когда сообщения, отправленные с сайта mts.by, приходят?
zedlik

20.01.2007
20:59:22
Kandratsiuk, калі паказваецца такая памылка, то гэта значыць, што сэрвэр МТС вярнуў адказ, што адправіць паведамленьне немагчыма. Справа не ў актывацыі і не ў VMS, справа ў СМС-цэнтры МТС. Частка пра «імаверна» адносіцца да таго, што апошнім часам для неактывізаваных нумароў сэрвэрам выводзіцца гэтая памылка.
Dlee

08.02.2007
16:17:29
Привет Зедлик.Один вопрос.когда можно будет отправлять СМС на БеСТ?
zedlik

08.02.2007
17:14:46
Здарова, Dlee! Гэта будзе не раней, чым сам БеСТ рэалізуе ў сябе сайце такую магчымасьць. А пакуль там нічога няма.
propal

14.02.2007
20:15:11
добрая прога, аднак магчыма зрабіць яе яшчэ лепшай. наведай спасылку - http://www.txtmob.com/ вельмі карысны і зручны сэрвіс. нажаль не працуе з беларускімі gsm-правайдэрамі. дазваляе ствараць групы і імгненна дасылаць смс усёй групе. гэта блакітная мара ўсіх флэш-мобераў. дзякуй
ДИМ@

18.02.2007
00:13:52
зедлик у меня проблема ответь пожалуйста! Мне вот так пишет в Твоей проге: "Паведамленне не адпраўлена: дата да якой паведамленне мусиць быць адпраўлена, меньшае за бягучую" і ешчэ "немагчыма стварыць файл табліцытранслітэрацыі" и точно так же про записную книгу что ДЕЛАТЬ, ПОМОГИ!!!!!! И чем быстрей, тем лучше
zedlik

19.02.2007
02:02:27
propal, наконт групаў я пакуль вельмі сумняюся.

ДИМ@, гэтае паведамленьне азначае, што дата адпраўкі, якая была вызначаная пры адпраўцы паведамленьня была ўжо меншая за дату на сэрвэры. Магчыма, на кампутары няправільны час, альбо акно праграмы было адкрытае вельмі доўга і тэрмін выйшаў.

Паведамленьні пра немагчыма стварыць файл ўзьнікаюць, калі адсутнічае доступ на запіс у файл, які прыведзены ў гэтым паведамленьні. Трэба альбо даць доступ, альбо залезьці ў налады праграмы і ў разьдзеле «Шляхі» пазначыць файлы, якія будуць выкарыстоўвацца для базаў і доступ да якіх ёсьць.
Longe888

19.02.2007
18:45:47
Как активизировать получение SMS
ДИМ@

19.02.2007
20:23:02
Зедлик а какой должен быть путь для транслиттерации? Если можно напиши!!!!!Зедлик а какой должен быть путь для транслиттерации? Если можно напиши!!!!!
zedlik

20.02.2007
22:06:26
Longe888, пра гэта напісана ў фале hints.txt архіву праграмы.

ДИМ@, любыя файлы, куды дазволены запіс. Калі ты на сваім кампе, то думаю, C:\pdb.dat для базы тэлефонный кнігі і C:\tdb.dat для табліцы трансьлітэрацыі падыйдуць :)
Wadim

28.02.2007
01:27:04
Впросик - я могу с одного компа послать более 10 сообщений в день (на один номер) ?
zedlik

01.03.2007
06:49:11
Wadim, так, калі выкарыстоўваць проксі. Пра абмежаваньне ў 10 паведамленьняў у дзень на адзін нумар у Вэлкома напісана, але я пакуль ня бачыў, каб гэта працавала.
Wadim

02.03.2007
02:17:05
Ну, не знаю - уменя дак тлько 10, а потом говорит, что ваш лимит на сегоня исчерпан, или типа того.
zedlik

02.03.2007
07:09:29
Значыць, увялі ня так даўно. Калі я тэставаў раней, больш за 10 смсак за суткі на адзін нумар адпраўлялася спакойна.
Cadaver

08.03.2007
15:45:32
Записал vms на флэшку, с нее и загружаю. При работе на других компах прога теряет базу телефонной книги (флэшка определяется на компе то как f:, то как g: и т.д.). Исправлять всякий раз путь к базе в настройках очень не удобно. Нельзя ли сделать так, чтобы прога искала базу в той папке, откуда ее загрузили?
Или я торможу и что-то не так делаю? :)
zedlik

08.03.2007
22:13:12
Cadaver, так і зроблена. Больш за тое, калі праграма знаходзіць у сваёй тэчцы файл tdb.dat, ён аўтаматычна ўспрымаецца як файл тэлефоннай кнігі, што б там ні было дагэтуль у наладах. Можа ён быў перайменаваны? Калі проста скапіяваць усё на флэшку такіх праблемаў быць не павінна.
Cadaver

08.03.2007
23:14:44
Дзякуй, паспрабую :)
=)

14.03.2007
19:25:43
А не магчыма каб СМС-ки адпраулялися цераз прокси аутаматычна?? Знайсци яки небудзь, тады можна будзе адпрауляци больш за 10 СМС или зрабиць так как праграмма давала кожны раз други IP....
zedlik

15.03.2007
04:32:19
=), мяняць ip можна толькі выкарыстоўваючы проксі, а аўтаматычна шукаць і правяраць іх на працоўнасьць — тэхнічна цяжка і наўрад ці магчыма зараз гэта рэалізаваць, на жаль.
Rabster

01.04.2007
01:34:26
Приветствую Zedlik, большой респект за VMS.
А не возникала ли мысль сделать Ява-приложение для мобильного телефона, или приложение для какой-нибудь мобильной системы, я думаю получилось бы отличная вещь.
zedlik

01.04.2007
03:05:02
Rabster, здарова! Думка такая ўзьнікала, але ці будзе яна рэалізаваная нават і ня ведаю, бо зараз для дэсктопнай вэрсіі столькі ідэй, што невядома калі зь імі ўсімі разабрацца. Але на пэрспэктыву, вядома, пытаньне пакуль адкрытае.
dump7

17.04.2007
00:04:38
подскажите пожалуйста как активизировать услугу для получения смс??
zedlik

18.04.2007
06:53:32
dump7, пра гэта напісана ў самым пачатку файла hints.txt з пакунку праграмы.
AlexPO

27.04.2007
18:12:12
падкажы калиласка настройки прокси, хоста и г.д.
zedlik

28.04.2007
04:31:49
AlexPO, калі бяз проксі не працуе, то налады такія самыя, як у наладах проксі браўзэра (той самай Опэры, напрыклад) для доступу ў інтэрнэт.

Увогуле, калі адпраўка ідзе не з карпаратыўнай сеткі ці браўзэр не наладжваў адмыслова адміністратар, то ў большасьці выпадкаў нічога рабіць ня трэба: запусьціў — і адпраўляй.
Дмитрий

07.05.2007
22:05:10
Что-то опять перестали SMS на Велком отправляться? В чём проблема? Заранее спасибо.
Дмитрий

07.05.2007
22:47:25
Обновился до 2.7.2 и всё заработало!!!
Спасибо. Классная прога. Рекомендую её всем знакомым. Все очень довольны. Дальнейших успехов !!!
zedlik

08.05.2007
01:40:14
Дмитрий, ну тады ўсё файна! Дзяк!
off

09.06.2007
02:22:06
як зрабить , штоб адпрауляць больш за 160 сiмвалау вельми патрэбна
zedlik

09.06.2007
02:29:56
off, на жаль ніяк. Гэта абмежаваньне сэввэру адпраўкі, які абразае ўсё, што па даўжыні большае за 160 сымбаляў. Калі толькі адпраўляць некалькі СМС.
Sibemol

13.06.2007
15:43:18
Пры адпрауцы на МТС, Пиша - немагчыми атрымать месцазнаходжанне малюнку, сэрвер не вярнуй патрэбных данных...
НА 8 раз малюнак паказауся, але тольки першая и палова другой личбы.
И так некальки разоу
zedlik

13.06.2007
16:32:00
Sibemol, а якая вэрсія выкарыстоўваецца? Апошняя 2.7.2?
Sibemol

14.06.2007
13:32:14
Так. Спрабавау и з 2.7.1 и 2.7 - траблы з малюнкам.
Раней з гэтыми версиями такога не было. Мабыць штосьци на сайце?
Sibemol

18.06.2007
15:54:29
Прашу прабачэння, праблема тольки пры рабоце праз прокси-сэрвер, падрабязней написау у Паведамленнях пра памылки.
Дзякуй за праграму!!!
Denius

07.07.2007
02:29:38
Прабач за, магчыма, тупое пытанне. А можна для прыкладу прывесці 15-20 налад адрасоў проксі (МТС)?
zedlik

07.07.2007
19:48:12
Denius, я звычайна не карыстаюся проксі, а таму такога сьпісу ня маю. Але напрыклад па запыце «proxy list» у гугле можна знайсьці вялікую колькасьць. Праўда, частка зь іх можа не працаваць — але гэта асаблівасьць проксі, што большасьць зь іх звычайна актыўныя толькі пэўны кавалак часу.
the_ghost

11.07.2007
02:42:56
Спасибо за программу! Скажи, есть ли возможность управления через командную строку?
zedlik

11.07.2007
19:14:27
the_ghost, пакуль няма.
_COOL_

08.09.2007
23:25:54
А отправка смс бесплатна?
zedlik

09.09.2007
01:49:47
_COOL_, так, цалкам бясплатная, калі паслуга адпраўкі актывізаваная, як гэта напісана на сайтах апэратараў.
Лютик

10.10.2007
12:36:00
Скажите пожалуйста в каких формах отправляються запросы на сайты опреторов мобильной связи. Есть java аналог данной программы для мобильных телефонов, называется MegaSender, но она неправильно отсылает запрос, поэтому сообщения не доходят :(
zedlik

10.10.2007
16:22:04
Лютик, у POST-фармаце пратаколу HTTP. Пасьля ўвядзеньня новых масіваў нумароў, на Velcom была зьмененая форма адпраўкі, напэўна, з-за гэтага і не адпраўляе. Але з гэтым, я думаю, варта зьвяртацца да аўтара. На МТС і Diallog ня ведаю, як і ці працуе, бо там малюнкі ў формах.
Лютик

13.10.2007
08:54:26
Там в самом мидлете есть файл который можно самому редактировать: массив номеров, форма отправки и количество символов(вроде так, по памяти пишу:) ). Вы мне можете сказать в какой форме посылается запрос на велик(ВЭЛКОМ)?
Лютик

13.10.2007
08:58:08
извиняюсь да флуд, но под формой там понимается такой вид блаблаблаwww.velcom.by/websmsблаблабла. бла- какойто текст:).
zedlik

15.10.2007
22:56:20
VMS адпраўляе ўсе на сэрвэр у такім выглядзе:
GET /ru/services/web-sms/ HTTP/1.1
Host: www.velcom.by
User-Agent: Mozilla/4.0 (compatible; MSIE 6.0; Windows NT 5.1)
Accept: */*
Referer: http://www.velcom.by/ru/services/web-sms/
Connection: Close

send=1&sms=ytcghfdtlkbdjgjkexbk&gp=uyrtaabd1_aavvci&
_en=0&_by=0&nat=A&phone=B&smslang=lat&SM=C&
num=D
дзе
A = 29 або 44 у залежнасьці ад зоны;
B — сямілічбавы нумар тэлефона;
C — паведамленьне;
D — лік, якая вылічваецца па формуле: 150 – даўжыня паведамленьня.

Іншых ніякіх формаў у праграме няма, проста падлучэньне да сэрвэра і адпраўка ў такім выглядзе.
Лютик

16.10.2007
10:25:03
Большое спасибо! Сегодня попробую...
Лютик

23.10.2007
12:16:45
Уважаемый zedlik!
Не могли бы вы рассказать каким образом на сайте мтс формируется картинка и как ее можно перехватить.
Просмотрев исходный текст обнаружил данную строку:
<img src="http://freesms.mts.by/cgi-bin/cgi.exe? function=sms_show_antispam_image& ImageNumber=45"><br>
но, при обновлении страницы, значение ImageNumber изменяется. Очень хочется сделать полноценный аналог вашей программы для мобильных телефонов, так как вышеуказанная программа MegaSender отсылает смс только на Вэлком (на сайте оператора нет никаках антиспам картинок).
zedlik

23.10.2007
16:52:59
Ну спачатку загружаецца старонка, пасьля адтуль дастаецца ImageNumber і ўсё, што трэба, пасьля гэтага ўсё разам з нумарам, паведамленьнем і тэлефонам адпраўляецца на адрас гейту.
Лютик

23.10.2007
22:37:07
Значит твоя программа в свернутом режиме заходит на сайт и производит все операции? Мне казалось что она просто посылает запрос...Ж)
zedlik

23.10.2007
23:21:38
Так. Проста адправіць можна толькі на Вэлкоме.
Prakish

08.01.2008
16:10:40
Прывятанне шаноуныя гаспадары!!!
Зедлик а чаму на МТС не хочу адпрауляць шмат смскау? Выдае памылку што я их вельми шмат адправиу сёння!!!!
zedlik

08.01.2008
20:14:11
Prakish, здарова!

Ну таму што шмат адравіў. Сайт МТС не дазваляе адпраўляць бясплатна больш за 10 смс за суткі.
Дзед

17.05.2008
09:16:12
ХЭЭЭЭЛП! Праблемы з Велiкам!
zedlik

19.05.2008
12:24:25
Дзед, выправіў! ;)
Admincheg

27.05.2008
13:08:11
Какой порт на серваке открыть что бы клиенты могли юзать?
zedlik

27.05.2008
13:11:27
Admincheg, 80 — для velcom і МТС, 443 — для Diallog.
Чорны дэмбель

04.11.2008
00:44:58
как дабавить услугу на намера
Aleh

04.11.2008
12:49:49
Извините, что обращаюсь к вам на русском. Не могли бы вы дать мне исходники? Обещаю не использовать их, хочу просто изучить общие принципы, т.к. пишу хочу написать веб сервис.
zedlik

10.11.2008
02:54:59
Aleh, глядзіце старонку http://www.zedlik.com/pragramy/vms.... Там ёсьць зыходны код ранейшых вэрсій, агульныя прынцыпы зразумець па ім не праблема.
zedlik

10.11.2008
03:00:11
Чорны дэмбель, глядзіце на сайтах апэратараў і ў файле hints.txt.
Чорны дэмбель

19.04.2010
22:15:08
чё то я не понимаю..у меня пишется типо...Паведамленне адправить немагчыма,Имаверна у абанента паслуга атрымання CMC з сайту не актывизаваная!
Как сделать чтоб активизовалась?
Чорны дэмбель

03.05.2010
22:23:26
Как активизировать услугу?
zedlik

04.05.2010
00:11:53
ва ўсіх па-рознаму. глядзіце ўмовы прадастаўленьня паслугі «адпраўка SMS з інтэрнэту» на сайце патрэбнага апэратара, там апісаная працэдура актывацыі.
Саша

19.05.2010
23:34:11
Уважаемый Зедлик! Появилась проблема с прокси сервером. Через сайт этого сервера я захожу на страницу МТС, там выбираю веб-смс и отправляю без проблем смс через интернет (картинки для ввода цифр отображаются корректно и легкочитаемо).

В настройках программы решил тоже изменить и сделать отправку через прокси ТИП HTTP ПОРТ 80 и указал адрес прокси - в результате выдало ошибку:
"Невозможно соединиться с сервером или прокси. Ошибка сокета 11004"
В чем возможна проблема? Через браузер я возможно не знаю настроек прокси, просто запустил и работает. Где узнать какой протокол (HTTP и тд) и порт использовать?
Авторизация не нужна я так понял, потому что через браузер я не авторизовывался.
zedlik

20.05.2010
00:07:22
Саша, хутчэй за ўсё сапраўды стаяць няправільныя дадзеныя для проксі. Зьвесткі проксі можна знайсьці ў канфігурацыі сеткі ў наладах браўзэра. Напрыклад, для IE гэта Tools › Internet Options › Connections › Lan Settings. Для іншых браўзэраў будзе падобная сытуацыя. Там будуць прапісаныя адрас і порт. Трэба выкарыстоўваць іх, а тып проксі — HTTP.

Ёсьць варыянт, што адрасу ня будзе, а будзе радок з скрыптом аўтаматычнай канфігурацыі. Тады ўжо ўсё зусім не відавочна і я нават ня ведаю, як звычайнымі сродкамі можна будзе даведацца адрас.

Ёсьць пэўная імавернасьць, што браўзэр выкарыстоўвае NTLM-аўтэнтыфікацыю і падстаўляе лагін-пароль аўтаматычна. У такім выпадку можна паспрабаваць увесьці свой лагін і пароль ад windows. Але памылка 11004 азначае, што справа не ў паролі, а проста не атрымалася злучыцца.

Яшчэ прасьцейшы спосаб: можна падыйсьці да сыстэмнага адміністратара і запытацца ў яго адрас проксі-сэрвэра і пароль :) Тып хутчэй за ўсё будзе HTTP, ня думаю, што нейкі іншы.

Але гэта проста пэўныя думкі, як можна зрабіць, але сказаць, каб дакладна запрацавала, у мяне наўрад ці атрымаецца, бо гэта вельмі залежыць ад канфігурацыі самой сеткі, якая можа быць вельмі рознай. Буду рады, калі ўсё атрымаецца.
astap66

04.06.2010
21:46:02
Уже который день не могу отправить сообщение на Велком. Пишет что лимит уже выбран. Хотя ни одного сообщения не посылал. В чём могут быть проблемы?
Заранее благодарен.
zedlik

09.06.2010
02:37:23
astap66, такое магчыма, калі вы выкарыстоўваеце ваш ip-адрас супольна зь іншымі карыстальнікамі і гэтыя карыстальнікі ўжо пасьпелі адправіць вялікую колькасьць паведамленьняў. У выпадку супольнага ip-адрасу вэлком вас бачыць як аднаго і таго ж чалавека, таму вы і атрымліваеце паведамленьне пра перавышэньне.

Гэтая праблема таксама апісаная на сайце апэратара ў апісаньні паслугі адпраўкі sms.
Zmicier

11.08.2010
09:29:41
Access denied. Socket error 10013. Гэта як разумець? :)
pivashi

11.08.2010
16:33:59
Здравствуйте. Очень хорошую программку создали, использую уже очень давно. Не планируете ли разработать версию для Androidа или iOS ?
paval

13.08.2010
14:24:36
Дзякуй за прогу! але есць праблема. На МТС паведамленне адпраўляецца надта доўга, хвілін пяць. Гэта толькі ў мяне так, ці ва ўсіх таксама? Што рабіць?
zedlik

24.08.2010
01:28:50
Zmicier, я паглядзеў код памылкі, звычайна яна азначае, што злучэньне заблякаванае фаерворам, антывірусам альбо падобным чынам. Паспрабуйце праверыць сыстэмныя налады доступу да інтэрнэту.

pivashi, дзякуй за прапанову, але гэта пакуль нерэальна, бо хуткае партаваньне на іншыя плятформы зрабіць немагчыма, а доўгае зойме надта шмат часу.

paval, мусіць быць хутчэй, паўхвіліны можа. Калі ёсьць магчымасьць, апішыце, калі ласка сытуацыю больш падрабязна, бо пакуль я не зусім разумею, у чым можа быць праблема. Магчымы варыянт, што калі ўсе гэтыя 5 хвілін працэсар цалкам загружаны, то хутчэй за ўсё вы проста запускаеце VMS на марудным кампутары. Хутчэй у такім выпадку ня будзе, бо для дэкадаваньня выявы патрэбныя вылічальныя рэсурсы.
paval

03.09.2010
20:53:49
Юзаю прогу пад Лінуксам праз Вайн. Калі спрабую адправіць СМС на МТС, хвілін пяць (ну ці тры) вісіць "Аналізаваньне атрыманага малюнку". Толькі потым з'яўляецца выява з лічбамі. З Велкомам такіх праблем няма, усе хутка праходзіць.
zedlik

25.11.2010
03:30:18
paval, для МТС яно спрабуе распазнаць код і робіць некалькі спробаў. Калі ўсе няўдалыя, толькі тады паказвае код. Колькасьць спробаў дэкадаваньня коду вызначаецца ў наладах (сэкцыя «МТС»), можна паставіць большую колькасьць, можна адключыць увогуле, тады выява будзе выдавацца адразу.

Для вэлкома дэкадаваньне не рэалізаванае, таму выява і паказваецца адразу.

Толькі дзіўна, што тры хвіліны вісіць (калі насамрэч тры). Звычайна мусіць быць меней. Магчыма, нейкім чынам праграмна абмяжоўваецца выкарыстаньне рэсурсаў працэсара, бо там чыстая вылічальная праца.
Dim

21.06.2011
15:24:44
Zedlik, спасибо за твой труд:)
Мог бы ты привести пример post запроса для мтс или указать где про это можно найти информцию.. хочу сделать себе оповещение смс на некоторые события
zedlik

22.06.2011
03:05:52
Dim, можна запусьціць VMS пад любым аналізатарам HTTP-трафіка (напрыклад, Wireshark або HTTPSniffer) і паглядзець, што менавіта нам адсылаецца. Таксама можна паглядзець зыходны код HTML-старонкі адпраўкі МТС, там у форме будуць усе парамэтры, якія сэрвэр чакае атрымаць. Я выкарыстоўваю наступны запыт:

POST /cgi-bin/cgi.exe?function=sms_send HTTP/1.1
Content-type: application/x-www-form-urlencoded
Host: freesms.mts.by
Referer: http://freesms.mts.by/cgi-bin/cgi....
Connection: Close
User-Agent: Mozilla/4.0
Content-Length: Param1

MMObjectType=0&isFree=1&MMObjectID=&
antispamText=Param2&textTableRecordId=Param3&
To=37529Param4&Msg=Param5&count=Param6&
ForcedTranslit=&Hour=Param7&Min=Param8&
Day=Param9&Mon=Param10&Year=Param11

дзе Param1 — даўжыня POST-запыта,
Param2 — код з выявы,
Param3 — ідэнтыфікатар выявы,
Param4 — нумар тэлефона,
Param5 — само паведамленьне (у фармаце, прызначаным для перадачы праз POST — «+» замест прагалаў і г. д.),
Param6 — даўжыня паведамленьня,
Param7, Param8, Param9, Param10, Param11 — абмежаваньні на дату дастаўкі (напрыклад, 08, 36, 19, 06, 2011 адпаведна).

Але для апраўкі лічбавага коду выяву спачатку трэба загрузіць і распазнаць.

Можна зрабіць прасьцей, і запускаць VMS батнікам, калі адбываецца пэўная падзея. Гэтая функцыя там ёсьць менавіта для такіх мэтаў. Праўда, каб не рассылалі спам, там ёсьць нейкае абмежаваньне на колькасьць паведамленьняў (ня памятаю ўжо дакладна, колькі менавіта), але калі ня болей за 10-20 паведамленьняў у дзень, то праблемаў ня будзе. Глядзі hints.txt, там апісана, як карыстацца адпраўкай з кансолі.
Дзед

27.02.2012
03:25:07
Please, check the Life:) send ...If you have a time for it... Please...
zedlik

03.03.2012
07:52:05
Дзед, дзякуй за паведамленьне, паспрабую выправіць.
пользаватель vms

06.05.2012
13:24:12
здраствуите уже каторый день немогу отправить смс с vms на номера оператора velcom невыдаёт программа код потвержденьия для отправки смс. Все настроики стоет по умолчаню без изминений.
Буду презнателен за помощь. Прозьба ответить мне на русском языке.
zedlik

06.05.2012
16:41:37
пользаватель vms, ждите обновления.
Не отправляет на Velcom

05.02.2017
11:24:48
Очень клевая программулька, но не отправляет на Velcom, пишет "Немагчыма атрымаць месцазнаходжаньне малюнку, сэрвер не вярнуу чаканных дадзеных. Працяг немагчымы.
Alex

10.02.2019
10:57:13
Скажыце калі ласка, у прыладзе velcom, калі уключаеш, з'яўляецца надпіс access sms denied, што гэта такое?
Dadać paviedamleńnie
Pazyŭny:
Mejł ci urł:
Pakiń heta pole pustym*:
Tekst*:
 
 
Dazvolenyja tagi: <b>, <blockquote>, <i>, <strike>, <quote>, <u>
Spasyłki vychoplivajucca aŭtamatyčna.
Coredump 1.1
Byli zroblenyja 6 SQL-zapytaŭ

 
 
 

naviny sajtu
14.03.2015
VMS 2.9.2: adpraŭka na velcom i life, padtrymka pieraniesienych numaroŭ
07.05.2012
VMS 2.9.1: vypraŭlenaja adpraŭka na velcom i life
27.04.2010
VMS 2.9: dadadzieny life i vypraŭleny velcom
02.03.2009
Padtrymka Windows Vista dla Belarusian (Latin) (Custom) Keyboard Layout
usie naviny
 
stužki navinaŭ
RSS
Atom
 
nie pa temie
zedlik. Persanalny błog