 |
|
Назва | Раскладка клявіятуры Belarusian Typo | Вэрсія праграмы | 2.0 | АС | Windows 2000, XP, Server 2003, Vista, 7; x86, x64, IA64 | Памер | 533 Кб [545 751 байт] | Ліцэнзія | Freeware | Аўтар | zedlik | Загрузак | 1697 | Апісаньне | Пашыраная раскладка клявіятуры беларускай мовы. У якасьці асновы выкарытоўваецца стандартная сыстэмная беларуская раскладка, да якой былі дададзеныя тыпаграфічныя сымбалі, дадатковыя літары і сымбалі, каб забясьпечыць больш зручны набор. | | |  | | |
Разьмяшчэньне сымбаляў
Звычайная раскладка
З націснутай клявішай Shift
З націснутай клявішай AltGr
З націснутымі клявішамі AltGr і Shift
Поўны сьпіс адрозьненьняў ад стандартнай раскладкі беларускай мовы
(для адмыслоўцаў)
AltGr + - |
— |
U+2014 |
працяжнік |
AltGr + Shift + - |
– |
U+2013 |
сярэдні працяжнік |
' (апостраф) |
’ |
U+2019 |
правільны апостраф |
Shift + ' |
' |
U+0027 |
звычайны машынапісны апостраф |
AltGr + б |
« |
U+00AB |
левае двукосьсе |
AltGr + ю |
» |
U+00BB |
правае двукосьсе |
AltGr + Shift + б |
„ |
U+201E |
левае двукосьсе (лапка) |
AltGr + Shift + ю |
“ |
U+201C |
правае двукосьсе (лапка) |
AltGr + . |
… |
U+2026 |
шматкроп’е |
|
|
|
|
AltGr + 1 |
¹ |
U+00B9 |
першая ступень |
AltGr + 2 |
² |
U+00B2 |
другая ступень |
AltGr + 3 |
³ |
U+00B3 |
трэцяя ступень |
|
|
|
|
AltGr + 5 |
™ |
U+2122 |
|
AltGr + 6 |
́ |
U+0301 |
сумяшчальны апостраф (націск) |
AltGr + 7 |
< |
|
|
AltGr + 8 |
> |
|
|
AltGr + 9 |
[ |
|
|
AltGr + 0 |
] |
|
|
|
|
|
|
AltGr + г |
г |
|
|
AltGr + Shift + г |
Г |
|
|
AltGr + і |
и |
|
|
AltGr + Shift + і |
И |
|
|
AltGr + ў |
щ |
|
|
AltGr + Shift + ў |
Щ |
|
|
AltGr + ' |
ъ |
|
|
AltGr + Shift + ' |
Ъ |
|
|
AltGr + е |
є |
|
|
AltGr + Shift + е |
Є |
|
|
AltGr + й |
ї |
|
|
AltGr + Shift + й |
Ї |
|
|
|
|
|
|
AltGr + прагал |
|
U+00A0 |
неразрыўны прагал |
AltGr + м |
|
U+00AD |
мяккі перанос |
|
|
|
|
AltGr + = |
≠ |
U+2260 |
ня роўнае |
AltGr + Shift + = |
± |
U+00B1 |
|
AltGr + Shift + \ |
≈ |
U+2248 |
прыблізна роўнае |
AltGr + х |
× |
U+00D7 |
знак здабытку |
AltGr + Shift + х |
· |
U+00B7 |
знак здабытку |
AltGr + Shift + д |
½ |
U+00BD |
адна другая |
AltGr + Shift + т |
⅓ |
U+2153 |
адна траціна |
AltGr + 4 |
¼ |
U+00BC |
адна чвэрць |
AltGr + Shift + в |
⅛ |
U+215B |
адна восьмая |
|
|
|
|
AltGr + Shift + 1 |
‡ |
U+2021 |
Ярылаў крыж |
AltGr + Shift + 2 |
@ |
|
|
AltGr + Shift + 3 |
# |
|
|
AltGr + Shift + 4 |
$ |
|
|
AltGr + Shift + 5 |
‰ |
U+2030 |
праміле |
AltGr + Shift + 6 |
^ |
|
|
AltGr + Shift + 7 |
& |
|
|
AltGr + Shift + 8 |
• |
U+2022 |
|
AltGr + Shift + 9 |
{ |
|
|
AltGr + Shift + 0 |
} |
|
|
|
|
|
|
AltGr + о |
° |
U+00B0 |
градус |
AltGr + з |
§ |
U+00A7 |
параграф |
AltGr + ё |
` |
U+0060 |
|
AltGr + Shift + ё |
~ |
U+007E |
|
AltGr + \ |
| |
U+007C |
|
AltGr + ц |
↑ |
U+2191 |
|
AltGr + ы |
↓ |
U+2193 |
|
AltGr + ф |
← |
U+2190 |
|
AltGr + в |
→ |
U+2192 |
|
|
|
|
|
AltGr + у |
€ |
U+20AC |
эўра |
AltGr + д |
£ |
U+00A3 |
фунт |
AltGr + н |
¥ |
U+00A5 |
ена |
AltGr + с |
© |
U+00A9 |
|
AltGr + к |
® |
U+00AE |
|
Больш падрабязнае апісаньне глядзі ў дакумэнтацыі ў архіве раскладкі.
Тэхічная падтрымка
гл. таксама:
Раскладка клявіятуры беларускай лацінкі Belarusian (Latin) Programmers
раскладка беларускай лацінкі на падставе агульнай лацінічнай раскладкі
Раскладка клявіятуры беларускай лацінкі Belarusian (Latin) (Custom)
раскладка беларускай лацінкі з сваім уласным разьмяшчэньнем літараў
Камэнтары
Глядзець усе камэнтары ў Coredump Усяго камэнтароў: 41 Паказаныя апошнія 30.
skepsys
08.04.2009 01:19:21 |
і усё сам, усё сам. малаток ;) brainiac edition lite атрымаўся ;)
дзякуй за вісту. дужа актуальна. |
zedlik
08.05.2009 02:59:38 |
skepsys, дзякуй :) |
гость
30.04.2010 00:10:44 |
Не работает AltGr + б (левая кавычка). :( |
zedlik
30.04.2010 00:16:29 |
Ці можна падрабязьней? А правая — AltGr + ю — працуе? Ці працуе праз Ctrl + Alt + б? Ці ўсё добра зь іншымі спалучэньнямі? Ну і якая апэрацыйная сыстэма?
Шчыра кажучы, ніколі такога не сустракаў, і гэта першае паведамленьне пра гэта. Таму так шмат пытаньняў, бо ўзнавіць апісаную праблему не магу. |
гость
01.05.2010 12:49:14 |
Всё остальное (в том числе AltGr + ю) работает. Через Ctrl + Alt + б также не работает. ОС — Windows Vista Home Basic. |
zedlik
02.05.2010 15:29:57 |
Паспрабаваў на іншай вэрсіі Windows Vista, але там усё добра. Паспрабую знайсьці Home Basic і пратэставаць на ёй, але мне здаецца, што такім чынам хутчэй за ўсё не атрымаецца нічога выявіць, бо з пункту гледжаньня раскладкі камбінацыя AltGr + б нічым не адрозьніваецца ад любой іншай. Пакуль я схіляюся да таго, што праблема можа быць альбо ва ўсталяваных праграмах (магчыма, гэта глябальная гарачая клявіша, напрыклад), альбо ў самой клявіятуры. Але, на жаль, пакуль не магу дакладна сказаць, у чым справа. У любым выпаду, дзякуй за паведамленьне, буду мець на ўвазе. |
McDucker
25.03.2011 16:28:43 |
Дзякуй! У Вікі будзе больш спрытней працаваць. |
настасься
25.04.2011 00:43:38 |
вау! стваральца--файны чэл! |
Źmicier
18.05.2011 20:29:31 |
Dziakuju za raskładku, vielmi prydatnaja! |
Чорны дэмбель
15.02.2012 00:28:37 |
Заўсёды марыў пра беларускую раскладку з тыпаграфскімі сымбалямі. Шчыра кажучы, ня думаў, што такое існуе і хтосьці будзе гэтым займацца. Дзякуй, пане Зэдлік! |
eratyk
11.05.2012 14:59:51 |
Раскладка афігенская! Дзяк!
А ці ня можна такую зрабіць пад лінукс? |
eratyk
14.05.2012 11:24:07 |
Вырашыў не чакаць і зрабіў сам. http://eratyk.livejournal.com/23657.ht... Калі хочаце, можна дадаць да запісу. |
Filskeit
26.01.2013 10:38:00 |
Дзякую за такую карысную рэч.
Ёсць адна праблема пры выкарыстанні: калі націскаеш Alt Gr і "-", то ставіцца і працяжнік, і мінус, даводзіцца кожны раз націскаць Backspace. Гэта "баг" ці "фіча"? |
zedlik
28.01.2013 07:36:30 |
Filskeit, шчыра кажучы, першы раз пра такое чую. Мусіць быць адзін працяжнік, або таксама адзін сярэдні працяжнік пры націску AltGr + Shift + "-". У мяне няма нават ніякіх ідэяў, што можа выклікаць гэтую праблему, але дзякуй за паведамленьне — буду мець на ўвазе.
Як кволая здагадка — паспрабуйце, калі будзе магчымасьць, націснуць гэтую камбінацыю на іншым кампутары або можа падключыць іншую (фізычную) клявіятуру. Бо пакуль гэта адзінае, што прыйшло мне ў галаву. |
Filskeit
28.01.2013 12:30:39 |
Дзякую, я паспрабую.
Магчыма, я сам вінаваты — доўга палец затрымліваю на "-". Гэта, мабыць, недзе на камп’ютары рэгулюецца? |
zedlik
28.01.2013 15:20:13 |
Так, даўжыню затрымкі можна рэгуляваць у «Панэль кіраваньня > Клявіятура». Там два пункты: затрымка перад пачаткам паўтору і хуткасьць паўтору, якія можна вызначаць адвольным чынам. Паспрабуйце, можа што-небудзь атрымаецца.
Увогуле, праблема нетыповая, таму калі гэта важна, я б спрабаваў зьмяніць асярозьдзе: іншы кампутар, іншая Windows — і такім чынам выявіць прычыну. На жаль, я не магу паўтарыць праблему ў сябе, таму складана параіць нешта канкрэтнае. |
Fork
01.02.2013 01:28:32 |
У тэкставым рэдактары notepad++ пераключэннне AltGr+ робіць. Але у iншых праграмах дзе AltGr+ азначае што гэта канада(hotkey) адпаведна пераключэнне там не робiць. Я думаю што неабходна ісці шншым шяхам - распрацавать беларускую (славянскую) клявіятуру каб усе нашы сысбалі былі адразу без усялякіх AltGr+ і г.д. Зза гэтай ангельскай недамовы не хапае размаху яе клявіятуры дзеля нармальных чалавечых моваў. |
Fork
01.02.2013 01:31:27 |
прабачце, канада - каманда :) |
Seybit
13.02.2013 11:44:26 |
Ščyra dziakuj! |
Міхаіл
03.03.2014 12:24:23 |
У мяне на ноутбуку няма правага ALt. Што мне рабіць? |
Filskeit
12.07.2014 20:48:15 |
Мы тут з пацанамі «перацерлі»: http://by-mova.livejournal.com/1217483...
Нам здаецца, што можна было б на клавішы Б і Ю (камбінацыі «Alt Gr + Shift + Б» і «Alt Gr + Shift + Ю») паставіць не такія лапкі: „“, а такія: “”.
Як думаеце? |
zedlik
13.07.2014 21:05:29 |
Міхаіл, у такім выпадку вы можаце карыстацца камбінацыяй левы Alt + Ctrl. |
zedlik
13.07.2014 21:40:47 |
Filskeit, дзякуй за спасылку. Я калісьці прааналізаваў некалькі старых выданьняў — http://zedlik.livejournal.com/80642.ht... — і агульная тэндэнцыя для формы двукосьсяў там дастаткова пасьлядоўная. Такая ж форма выкарыстоўвалася і для друкаваных беларускіх выданьняў у БССР. Са зьяўленьнем кампутараў і двукосьсі пачалі пазычацца з заходніх моваў, але на маю думку гэта хутчэй адбываецца з прычынаў недагляду ці няведаньня правілаў беларускай тыпаграфікі. Таму пакуль не выпрацаваныя новыя пасьлядоўныя правілы для выкарыстаньня іншых формаў двукосьсяў, я ня думаю, што мела б сэнс адмаўляцца ад тых, якія выкарыстоўваліся шмат дзесяцігодзьдзяў.
Зь іншага боку я ведаю, што ў пэўных шрыфтах (напрыклад Verdana, як вышэй) знакі двукосься выглядаюць не зусім удала, бо яны распрацоўваліся для іншых моваў, але найбольш распаўсюджаныя шрыфты (напрыклад, Arial, Times New Roman) гэтах недахопаў пазбаўленыя. |
Baliaslaŭ
06.09.2014 14:00:08 |
Таксама сутыкнуўся з праблемай не-працавання асобных камбінацый — у маім выпадку гэта было AltGr+B (маленькае рускае "и"). Гэта было выклікана тым, што за гэтай камбінацыяй была зарэзэрвірана нейкая каманда майго Jabber-мэсэнджэра. Таму тым, у каго не працуюць некаторыя камбінацыі, прапаную паступова адключаць працуючыя праграмы, пакуль камбінацыя не запрацуе. |
Filskeit
14.11.2014 09:25:23 |
Ёсць рацыяналізатарская прапанова. Можна зрабіць беларускую раскладку на аснове раскладкі Russian Typewriter (бо збіваешся, карыстаючыся адначасова раскладкай Russian Typewriter і “звычайнай” беларускай). Вы скажаце “табе трэба, ты і рабі”, але калі я сам зраблю для сябе, яна будзе ўнікальнай, а калі вы зробіце, то яе возьме з вашага сайта шмат хто, і яна можа стаць своеасаблівым стандартам, “шырокавядомым у вузкіх колах”. |
Filskeit
17.12.2014 13:32:13 |
Яшчэ адна рацыяналізатарская прапанова: знакі, якія ўжываюцца найчасцей («, », „,“, ”, —, –, …), трэба перанесці на левую руку.
Alt Gr націскаецца вялікім пальцам правай рукі. Лагічна было б націскаць сам знак левай рукой, бо паспрабуйце націснуць знак « адной правай рукой і пры гэтым аўтаматычна, не гледзячы на клавіятуру. Гэта ж пальцы паламаць можна. |
Filskeit
17.12.2014 13:35:47 |
Наўздагон: клавіша з « націскаецца сярэднім пальцам правай рукі, а з » — безыменным. З «—» — мезеным пальцам (прынамсі тэарэтычна). |
zedlik
31.12.2014 07:48:41 |
Filskeit, дзякуй вам насамрэч за прапановы, але пакуль, на жаль, у мяне няма ні часу, ні магчымасьцяў займацца гэтым. Таму калі вы лічыце, што пэўныя камбінацыі былі б для вас сапраўды зручнейшымі за цяперашнія, то я б сапраўды параіў проста зьмяніць іх на ўласны густ. Асаблівы дзякуй за «вузкія колы», але каб нешта зьмяніць, мне трэба зноў правесьці шырокае дасьледаваньне і грунтоўны аналіз гэтай тэмы, але ў бліжэйшай будучыні я ня бачу для сябе магчымасьці гэта зрабіць, таму я б пакуль пакінуў усё як ёсьць.
Што тычыцца мяне, то мне насамрэч вельмі зручна карыстацца існымі камбінацыямі, ды і прызвычаіўся я да іх за столькі гадоў. Праўда, спалучэньні пальцаў у мяне, відаць, іншыя. Паспрабую апісаць. Калі пакласьці указальныя пальцы на F і J, то вялікі палец можна проста падгарнуць пад далонь. У такім становішчы вялікім пальцам можна вельмі проста націснуць правы Alt, пры гэтым астатнія пальцы правай рукі могуць без праблем перамяшчацца па ўсёй правай палове клявіятуры. Такім чынам двукосьсі я націскаю ўказальным і сярэднім адпаведна (проста апускаючы вялікі, бо ён заўжды ляжыць над правым Alt), а працяжнік — сярэднім. Пры неабходнасьці, разам з правым Alt націскаю мезенцам правы Shift, пасьля чаго ўказальным ці сярэднім ў мяне практычна заўжды атрымліваецца націснуць патрэбную клявішу (тыя ж двукосьсі). Спадзяюся, што гэта дапаможа зразумець маю ідэю, і разумею, што ўсё можа моцна залежаць ад клявіятуры і даўжыні пальцаў, але мне сапраўды зручна карыстацца і гэтай раскладкай, і Belarusian (Latin) Programmers у іх цяперашнім выглядзе. |
Аляксандр
06.09.2015 00:09:51 |
Дзякуй вялікі!!! Мне вельмі спадабалася!.. Абавязкова дадам спасылку на Вашую клавіятуру ў сац.сеткі, бо аб ёй павінны ведаць ўсе сапраўдныя беларусы!!! |
Юльян
15.04.2016 09:54:44 |
Стала карыстаюся вашай раскладкаю ўжо гадоў 5. Ды стаўлю іншым. Па маім назіранням, яна добра працуе і ў Win 7 -10. Можаце дапісаць у апісанне, што апошнія версіі віндаўс таксама падтрымліваюцца. Часам не хапае такога пад Linux.. Поспехаў вам у любым разе. |
|
|
|
|
 |
|