драўляны зэдлік   С.Б.Е.Ў.К.: чытай, што пішуць
 


Праграмы
 
level up!
Тыпограф

Тыпограф прызначаны для фарматаваньня тэксту перад публікацыяй у інтэрнэце, каб ён добра выглядаў у акне браўзэра. Тыпограф замяняе двукосьсе на правільнае, расстаўляе правільныя працяжнікі, непарыўныя прагалы ў патрэбных месцах і робіць шмат якой драбязы, на якую прыемна глядзець, але лянотна рабіць рукамі.

У якасьці асновы выкарыстоўваецца «Тыпограф» студыі Лебедзева. Зрэшты, можна было б карыстацца і ім, але як выявілася, там ушчэнт адсутнічае падтрымка пэўных паспалітых беларускіх літараў, ужо нават ня кажучы пра лацінку.

Такім чынам, асаблівасьцямі беларускай вэрсіі Тыпографа зьяўляюцца:

  • поўная падтрымка ўсіх літараў беларускага кірылічнага альфабэту ўключна з правільнай расстаноўкай непарыўных прагалаў;
  • падтрымка правільнага беларускага апострафа;
  • поўная падтрымка беларускай лацінкі ўключна з правільнай расстаноўкай непарыўных прагалаў.
Парамэтры апрацоўкі тэксту

• ставіць пераносы радкоў

На месцы пераносаў радкоў будзе дададзеная камбінацыя <br /> для прамой устаўкі выніку тыпаграфаваньня ў HTML-код.

• пазначаць параграфы

Асобныя параграфы будуць узятыя ў камбінацыі <p></p>. Параграфы адзін ад аднога аддзяляюцца падвойнымі пераносамі радка.

• выкарыстоўваць Юнікод

Выніковы тэкст можа ўтрымліваць сымбалі, якія не належаць да стандартнай аднабайтавай кірылічнай кадыроўкі. У гэтым выпадку пры наяўнасьці абмежаваньняў з тэхнічнага боку могуць узьнікнуць праблемы з захаваньнем альбо выкарыстаньнем такога тэксту. Пры выкарыстаньні html-сутнасьцяў выніковы тэкст будзе ўтрымліваць толькі стандартныя сымбалі, але ў гэтым выпадку зьніжаецца ягоная чытэльнасьць.

У выпадку падтрымкі Юнікоду ў прыладах выкарыстаньня выніковага тэксту, гэты парамэтар дазваляе бачыць тэкст, якім ён будзе.

Аднак некаторыя браўзэры (IE, Firefox, Chrome) пры адлюстраваньні альбо капіяваньні тэксту скажаюць пэўныя сымбалі. Напрыклад, непарыўны прагал замяняецца звычайным. У такіх выпадках не рэкамэндуецца выкарыстаньне Юнікоду.

Без уліку канкрэтных асаблівасьцяў браўзэра вынік адлюстраваньня для чытача абодвух варыянтаў будзе аднолькавым.

• пакінуць двукосьсе ў спакоі

Калі двукосьсі ўжо расстаўленыя (апроч сымбаля «"»), то іхная апрацоўка ажыцьцяўляцца ня будзе. Па змоўчаньні ўсе двукосьсі зьмяняюцца на «» для першасных і „“ для другасных.

вярнуцца да Тыпографа

 
 
 

навіны сайту
14.03.2015
VMS 2.9.2: адпраўка на velcom і life, падтрымка перанесеных нумароў
07.05.2012
VMS 2.9.1: выпраўленая адпраўка на velcom і life
27.04.2010
VMS 2.9: дададзены life і выпраўлены velcom
02.03.2009
Падтрымка Windows Vista для Belarusian (Latin) (Custom) Keyboard Layout
усе навіны
 
стужкі навінаў
RSS
Atom
 
не па тэме
zedlik. Пэрсанальны блог