драўляны зэдлік   С.Б.Е.Ў.К.: чытай, што пішуць
 


Уступ
 

Вітаю цябе, шаноўны.
Або шаноўная, што каму
больш падабаецца.
«Драўляны зэдлік» —
культавы аўтарскі
праект, недахоп якіх
зараз адучаваецца
ня толькі ў Белнэце,
але і ў Сеціве ўвогуле.


Зьмест

Дазволь мне сказаць
колькі словаў пра тое,
што тут можна знайсьці.
Каб было зразумела, дзе што ляжыць, ўсё растусаванае па наступных разьдзелах.

Артыкулы
Тэксты на розныя тэмы: нефільтраваныя думкі, інфармацыйныя тэхналёгіі, прэс-рэлізы... Усё там.

Пераклады
Лякалізацыйныя файлы кампутарных праграмаў, якія спрыяюць таму, каб праграма й па-беларуску шпрэхаць магла. Адмыслова яны не шукаюца й не ствараюцца. Калі што патрапіць да мяне, то з дазволу аўтара будзе выкладзенае на старонку.

Праграмы
Там можна ўзяць мэгатулзу VMS і некаторыя іншыя рэчы.

С.Б.Е.Ў.К.
Новая рэвалюцыйная мэтодыка вывучэньня граматыкі. Заснаваная на псыха-асацыятыўнай мадэлі пабудовы сьвядомасьці і прапануе кардынальна новы падыход да засваеньня ведаў. Карацей, такога ты ня ўбачыш у школьных падручніках! Прынамсі, у бліжэйшы час.

С.Б.Е.Ў.К.2
Працяг рэвалюцыйнай мэтодыкі. Другая частка збору арганічна дапаўняе першую, утвараючы тым самым мэтаэфэктыўны тандэм.

Гасьцёўня
Месца, дзе людзі могуць выказваць свае ўласныя ці не свае, адпаведна — няўласныя, думкі. Альбо не выказваць, а чытаць думкі іншых.


Правы

Калі пазначаны аўтар матэрыялу, то ўсе аўтарскія правы належаць менавіта гэтай асобе. Ва ўсіх іншых выпадках аўтарскія правы на матэрыялы сайту належаць праекту «Драўляны зэдлік» і Я. Зэдліку асабіста.

Аўтар не нясе адказнасьці за правільнае ці няправільнае выкарыстаньне інфармацыі з гэтага сайту ў асабістых або неасабістых мэтах.

Пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на «Драўляны зэдлік» абавязковая.


Пункты погляду

Меркаваньне аўтара сайту можа не супадаць ні з грамадзкім пунктам гледжаньня, ні зь меркаваньнямі наведвальнікаў сайту. Пункт погляду аўтара можа не супадаць зь ягоным меркаваньнем.


 
 
 

навіны сайту
14.03.2015
VMS 2.9.2: адпраўка на velcom і life, падтрымка перанесеных нумароў
07.05.2012
VMS 2.9.1: выпраўленая адпраўка на velcom і life
27.04.2010
VMS 2.9: дададзены life і выпраўлены velcom
02.03.2009
Падтрымка Windows Vista для Belarusian (Latin) (Custom) Keyboard Layout
усе навіны
 
стужкі навінаў
RSS
Atom
 
не па тэме
zedlik. Пэрсанальны блог